Перайсці да зместу

Трапізмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стакротка шматгадовая (Bellis perennis). Кветкі цягнуцца ў напрамку да сонечнага святла. Прыклад геліятрапізму (фотатрапізму).

Трапі́змы[1] (ад грэч. τροπος — кірунак, паварот) — накіраваныя роставыя рухі (выгіны) органаў раслін, якія выклікаюцца аднабаковым уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя (святла, цеплыні, гравітацыі, вільготнасці, хімічных рэчываў і іншых). Некаторыя вучоныя атаясамлівюць трапізмы з таксісамі[2].

Аснова трапізмаў — раздражняльнасць. Узнікаюць у раслін, што растуць, і з’яўляюцца вынікам больш хуткага развіцця клетак на адным баку сцябла, ліста, кораня у залежнасці ад размеркавання гармонаў росту (аўксіну). Пры станоўчых трапізмах рух накіраваны да раздражняльніка, у адмоўных — у процілеглы бок.

У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць

  • тэрматрапізмы;
  • фотатрапізмы (геліатрапізмы);
  • гідратрапізмы;
  • хематрапімы;
  • геатрапізмы;
  • баратрапізмы;
  • гальванатрапізмы (электратрапізмы) і іншыя.

У фізіялогіі выкарыстоўваецца тэрмін «нейратрапізм», якім пазначаюць з’яву накіраванага росту нервовага валакна пры дзеянні розных фізіка-хімічных фактараў[2].

Шляхам арыентацыі органаў у прасторы трапізмы забяспечваюць раслінам найбольш эфектыўнае выкарыстанне пажыўных фактараў, ахову ад шкодных уздзеянняў, магчымасць выбару адносна камфортных умоў у адносінах да вызначанага фактару навакольнага асяроддзя.

  • Трапі́змы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тропи́змы / Кефели Н. И. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 243. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тропи́змы // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 647. — 831 с. — 100 000 экз.
  • Тропизм (ы) // Популярный биологический словарь (руск.) / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — М.: Наука, 1991. — С. 439. — 437 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-02-005866-1.
  • Ярыгин В. Н. Тропизмы // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] (руск.) / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 25: Тениус — Углекислота.. — 544 с. — 150 000 экз. (руск.)
  • Тропи́змы // Краткий словарь ботанических терминов / Сост. М. В. Буланая и др.; Под ред. А. Г. Еленевского. — Саратов: Изд-во Сарат. пед. ин-та, 1993. — С. 133. — 151 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-87077-064-5. (руск.)