Перайсці да зместу

Трапічны пояс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трапічныя паясы Зямлі паводле Б. П. Алісава

Трапі́чныя паясы́[1][2] — прыродныя геаграфічныя паясы Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў Зямлі, размешчаныя паміж субтрапічнымі і субэкватарыяльнымі паясамі.

Большая частка трапічных паясоў знаходзіцца паміж 20 і 30 градусамі паўночнай і паўднёвай шырот. Трапічным паясам уласцівы пустынныя і паўпустынныя ландшафты на мацерыках і высокая тэмпература, выпарэнне, шчыльнасць і салёнасць (37 праміле[1]) на паверхні вады з недахопам кіслароду ў акіянах, характэрна пасатная цыркуляцыя, што спрыяе фарміраванню гарачага і сухога трапічнага клімату. Тэмпература паветра зімой вышэй за 10 °C, летам — вышэй за 30—35 °C[1]. Усходнія ўскраіны мацерыкоў (асабліва Паўднёва-Усходняя Азія, Цэнтральная Амерыка[2]) у межах трапічных паясоў знаходзяцца пад уздзеяннем мусонаў і пасатаў, якія садзейнічаюць большаму ўвільгатненню рэгіёнаў (1000—2000 мм ападкаў за год[2][1]).

Значная частка прасторы трапічных паясоў не мае сцёку[1]. Рэкі транзітныя, часта перасыхаюць. Жывёльны свет прадстаўлены капытнымі (антылопы, вярблюды і іншыя), некаторымі драпежнікамі (гіенавыя, лісы, кракадзілы і іншыя), грызунамі і іншымі[1].

У заходніх і цэнтральных частках мацерыкоў развіта пашавая жывёлагадоўля, арашальнае і багарнае земляробства. У аазісах і і дастаткова ўвільготненых тэрыторыях вырошчваюць трапічныя і субтрапічныя культуры (рыс, батат, фінікі, цытрусавыя, бананы, ананасы і іншыя).

  • Лаўрыновіч М. В. Трапі́чныя паясы́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 517. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трапі́чныя паясы́ // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 286. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Тропи́ческие пояса́ // Географический энциклопедический словарь. Понятия и термины (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1988. — С. 312. — 432 с. — 100 000 экз.
  • Тропи́ческие пояса́ / Лукашова Е. Н., Игнатьев Г. М., Куракова Л. И. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 246. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тропі́чні пояси́ // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 509. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)
  • Алисов Б. П. Климатические области зарубежных стран (руск.) / Б. П. Алисов; Моск. ордена Ленина гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. Науч.-исслед. ин-т географии. — М.: Географгиз, 1950. — 352 с.