Трасцянэць (Вінніцкая вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Трасцянэць[1] (укр.: Тростянець) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Былы[2] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 30 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы.
Паводле падання, старажытнае паселішча ляжала на паўднёвы захад ад сучаснага, але яго абрабавалі і спалілі дашчэнту. Пасля людзі аселі на цяперашнім месцы, у даліне ракі Трасцянец (Нэтэка). Новаму паселішчу спачатку далі назву Адамгорад, але потым вярнулі старую назву. Праз паселішча пралягаў шлях, які злучаў паўночна-заходнія раёны Украіны з узбярэжжам Чорнага мора. Дясяткі разоў па гэтай дарозе рабілі набегі на Трасцянэць атрады туркаў і татараў, ад якіх жыхары паселішча ратаваліся ў катакомбах.