Трасцяніца (рака)
Jump to navigation
Jump to search
Трасцяніца Тростяныця, Тростянка | |
Рака Трасцяніца каля Княжай Гары ў вёсцы Ляхчыцы | |
Выток | 52°03′16,18″ пн. ш. 24°25′53″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мухавец |
52°11′35,8″ пн. ш. 24°06′49,23″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 54 км |
Вадазбор | 23 км² |
Краіна | Беларусь |
Трасцяніца — рака ў Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток Мухаўца. Даўжыня — 54 км.
Пачынаецца каля вёскі Ляхчыцы паблізу ўрочышча Княжая Гара. Рэчышча каналізаванае. Працякае ў Кобрынскім і Жабінкаўскім раёнах. Упершыню згадваецца ў рэвізіі Кобрынскай эканоміі, складзенай каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегам у 1563 годзе[1]. На берагах Трасцяціцы адбылася Крупчыцкая бітва.
Зноскі
- ↑ Акты Виленской археографической комиссии. — Вильна, 1876. — Т. 15. — С. 83.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трасцяніца (рака)