Тратылавы эквівалент
Траты́лавы эквівале́нт[1][2] — мера энергавыдзялення высокаэнергетычных падзей, выражаная ў колькасці трынітраталуолу (ТНТ), ад выбуху якой выдзялілася б столькі ж энергіі.
Удзельная энергія выбухнога раскладання трынітраталуолу ў залежнасці ад умоў правядзення выбуху вагаецца ў дыяпазоне 980—1100 кал/г. Для параўнання розных відаў выбуховых рэчываў умоўна прыняты значэнні 1000 кал/г і 4184 Дж/г.
- 1 грам трынітраталуолу выдзяляе 1000 тэрмахімічных калорый, ці 4184 джоўляў;
- 1 кілаграм ТНТ = 4,184×106 Дж;
- 1 тона ТНТ = 4,184×109 Дж;
- 1 кілатона (кт) ТНТ = 4,184×1012 Дж;
- 1 мегатона (Мт) ТНТ = 4,184×1015 Дж;
- 1 гігатона (Гт) ТНТ = 4,184×1018 Дж.
Гэтыя адзінкі ўжываюцца для ацэнкі энергіі, выдзеленай пры ядзерных выбухах, падрывах хімічных выбуховых устройстваў, падзеннях астэроідаў і камет, выбухах вулканаў.
Так, энергія выбуху ядзернай бомбы «Малыш» над Хірасімай 6 жніўня 1945 года па розных ацэнках складае ад 13 да 18 кт ТНТ, што адпавядае пераўтварэнню ў энергію прыкладна 0,7 г рэчыва:
E = mc² = 0,0007 кг · (3×108 м/с)² = 63×1012 Дж ≈ 15 кт ТНТ.
Для параўнання, агульнае сусветнае спажыванне электрычнай энергіі за 2005 год (5×1020 Дж) роўнае 120 Гт ТНТ, ці ў сярэднім 3,8 кт ТНТ за секунду.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траты́лавы эквівале́нт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 519. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Русско-белорусский словарь для военных / Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 406. — 447 с. — ISBN ISBN 985-11-0047-1.
- Троти́ловый эквивале́нт // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 249. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Троти́ловый эквивале́нт // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 558. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Троти́ловый эквивале́нт // Политехнический словарь (руск.) / Редкол.: А. Ю. Ишлинский (гл. ред.) и др. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 547. — 656 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-003-7.
- Троти́ловый эквивале́нт // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 921. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
- Троти́ловый эквивале́нт // Военный энциклопедический словарь : [ВЭС] : в 2 т. Т. 2. / редкол.: А. П. Горкин [и др.] ; Ин-т воен. истории Минобороны России. — М. : БРЭ : РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 662. — 816 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); ISBN 5-7905-0996-7 (т. 2). (руск.)