Трафей Паўночнай Ірландыі (снукер)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трафей Паўночнай Ірландыі
Год заснавання: 1981
Арэна: Waterfront Hall
Горад: Белфаст
Краіна: Паўночная Ірландыя
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £200,500 (2008)
Рэкорды
Апошні чэмпіён: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Джымі Уайт
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр
Сцяг Англіі Роні О'Саліван

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Роні О'Саліван (2007)

Апошні турнір
Трафей Паўночнай Ірландыі 2008

Трафей Паўночнай Ірландыі (англ.: Northern Ireland Trophy) — былы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Ён прайшоў у 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і быў адноўлены толькі ў 2005 годзе, праходзіўшы ў Waterfront Hall у Белфасце, Паўночная Ірландыя, а з 2006 года стаў рэйтынгавым турнірам. Трафей Паўночнай Ірландыі быў першым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2008/2009, калі праходзіў у апошні раз.

Пераможцамі пяці розыгрышаў Трафею Паўночнай Ірландыі станавіліся пяць розных снукерыстаў, бо ніводны ігрок не перамагаў на гэтым спаборніцтве двойчы. Роні О'Саліван два разы выходзіў у фінал, прайграўшы ў 2006 годзе і выйграўшы тытул у 2008. О'Саліван таксама выканаў адзіную максімальную серыю ў гісторыі спаборніцтва ў 2007 годзе.