Траянавы валы

Трая́навы валы́[1] — назва сістэм старажытных валоў ва Украіне, у Малдове і Румыніі. Збудаванне іх часта злучаюць з дзейнасцю рымскага імператара Марка Ульпія Траяна ў Дакіі. У Падняпроўі валы, падобныя да Траянавых, называюць Зміевымі валамі[1][2].
Буджак і Бесарабія
[правіць | правіць зыходнік]У гэтым рэгіёне вылучаюць дзве лініі валоў: Ніжні Траянаў вал і Верхні Траянаў вал.
Ніжні Траянаў вал
[правіць | правіць зыходнік]Ніжні Траянаў вал — знаходзіцца на тэрыторыі Малдовы і Украіны. Пачынаецца ў Вулканешскім раёне Малдовы і даходзіць да возера Сасык (Адэская вобласць, Украіна).
Верхні Траянаў вал
[правіць | правіць зыходнік]Верхні Траянаў вал — пачынаецца каля горада Бендэры (Малдова) і цягнецца да ракі Прут да сучаснага малдоўскага горада Леава.
Археалагічныя даследаванні адной з пляцовак вала на тэрыторыі Малдовы сведчаць пра тое, што вал быў насыпаны рымлянамі прыблізна на мяжы I—II стагоддзяў н.э. Таксама выяўлена, што ў III—IV стагоддзях вал выкарыстоўваўся для абароны ад рымлянаў, пры гэтым роў, выкапаны з паўночнага боку, быў засыпаны, а з паўднёвай — выкапаны новы.
Если вал сей есть ретраншамент, построенный Траяном, для ограждения провинций Римских от набегов варваров; то при сооружении сей стены должны были быть соблюдены необходимые условия для удобства защиты. — Но здесь, напротив, все выгоды местоположения на стороне, прилегающей с севера.— А. Ф. Вельтман «О валах Траяна», Начертание древней истории Бессарабии, сочинённое Генерального Штаба Штабс-Капитаном Вельтманом, Москва, 1828 год.
Раскопы Верхняга Траянава вала вяліся ў 1991 годзе на пляцоўцы паміж сёламі Градзішча і Селемет малдаўскім археолагам А. Рошка. Усяго было зроблена 15 зрэзаў вала. Матэрыялаў, якія можна было б скарыстаць для датавання вала, не выяўлена. Рова з паўднёвага боку не было. Адзінае, што можна з дакладнасцю аргументаваць, — гэта тое, што Верхні Траянаў вал меў антыкавалерыйскую канструкцыю і быў збудаваны дзеля забеспячэння бяспекі 2 кампаніі Траяна ад набегаў сармацкіх плямён, тагачасных хаўруснікаў докаў.
Паднястроўе
[правіць | правіць зыходнік]Траяновы валы Паднястроўя — сістэма валаў, якія знаходзяцца паміж гарадамі Цярнопаль і Камянец-Падольскі. Маюць перарывісты характар. Складаюцца з двух эшалонаў цэнтральнага ланцуга і хаатычна раскіданых валаў (асобныя з іх знаходзяцца нават на Букавіне).
Румынія
[правіць | правіць зыходнік]Траянавы валы Румыніі — умацаваная лінія даўжынёй каля 60 кіламетраў, перасякае пярэсмык паміж Дунаем і Чорным морам каля гарадоў Чэрнаводэ і Канстанца і складаецца з трох валаў — дзвюх земляных і аднаго каменнага. Вышыня валаў цяпер на розных пляцоўках вагаецца ад 3 да 6 метраў. Два земляныя валы знаходзяцца паўночней, а паўднёвы, каменны вал, паводле розных ацэнак з’яўляецца найбольш старажытным.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трая́навы валы́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 525. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трая́новы валы́ // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 176. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валы Трояна — Фрагмент Карты Древней Истории Бессарабии Соч. Генерального Штаба Шт. Кап. Вельтманом 1827 Архівавана 2 чэрвеня 2008.
- Кузьмин А. Г. «Слово о полку Игореве» о начале Русской земли Архівавана 8 кастрычніка 2012. // Вопросы истории. 1969. № 5.
- Сапожников И. В. Древние валы Бессарабии или Буджака // Материалы по археологии Северо-Западного Причерноморья. — 2011. — Вып. 12. — С. 206—236.
- Сапожников И. В. Новые картографические материалы о древних валах Бессарабии // Tyragetia (s.n.). — 2013. — Vol. VII. — № 1. — С. 345—354..