Перайсці да зместу

Траянскія астэроіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галоўны пояс астэроідаў (белы колер) і траянскія астэроіды (зялёны колер)

Трая́нцы[1], траянскія астэроіды — група астэроідаў, якія знаходзяцца ў наваколлях кропак Лагранжа L4 і L5 у арбітальным рэзанансе 1:1 любых планет. Рух кожнага траянца прыблізна адпавядае частковаму выпадку задачы трох цел (выпадак Лагранжа)[1][2].

Першыя астэроіды гэтага тыпу былі выяўлены ў Юпітэра. Гэтыя астэроіды завуць па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе.

Акрамя траянцаў Юпітэра вядомыя траянцы Марса і Нептуна. На 2002 год былі вядомы 1084 траянцы[1].