Перайсці да зместу

Тройца старазапаветная (абраз з Дастоева)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Невядомы майстар
Тройца старазапаветная. сярэдзіна XVII стагоддзя
Матэрыял дрэва, тэмпера
Тэхніка жывапіс
Памеры 97,5 × 66 см
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск

Тройца старазапаветная — абраз, напісаны невядомым майстрам у сярэдзіне XVII стагоддзя. Выяўлены ў Свята-Пакроўскай царквы горада Іванава, паходзіць са Свята-Троіцкай царквы ў вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры. Памеры абраза складаюць 97,5 × 66 × 3 см. Адрэстаўраваны А. Шпунтам[1].

  1. ↑ ТРОІЦА СТАРАЗАПАВЕТНАЯ // Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
  • ТРОІЦА СТАРАЗАПАВЕТНАЯ // Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.