Тросна (возера, басейн Тросніцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тросна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,28 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Басейн
Плошча вадазбору 13 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць рака Тросніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Тросна (Беларусь)
Тросна
Тросна
Тросна (Віцебская вобласць)
Тросна
Тросна
Map

Троснавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тросніца, за 20 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 0,5 км на захад ад вёскі Затрасценне.

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Плошча вадазбору 13 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пераважна невыразныя, месцамі вышынёй да 2 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 20 м. Берагі забалочаныя і сплавінныя.

У возера ўпадаюць ручаі. Выцякае рака Тросніца і ручай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]