Трохвугольны гандаль
Выгляд

Трохвугольны гандаль або гандлёвы трохкутнік (англ.: Triangular trade, Triangle trade) — характэрны для Новага часу (асабліва для XVII і XVIII стст.) трансатлантычны гандлёвы абмен паміж трымя часткамі свету — Еўропай, Афрыкай і Амерыкай.
Еўрапейскія судны курсіравалі паміж усімі вяршынямі «залатога трохкутніка»:
- ажыццяўлялі марскі пераход да берагоў Гвінейскага заліва для набыцця рабоў;
- пасля захопу або пакупкі рабоў іх перавозілі праз Атлантычны акіян для продажу ў Вест-Індыі або ў кантынентальнай Амерыцы;
- з Амерыкі ў Еўропу вывозілі каштоўныя металы (срэбра і золата) і вырабленыя рабскай працай прадукты — цукар, каву, какаву, тытунь, індыга. Дысбаланс ў структуры вывазу з калоній у метраполіі срэбра прывёў да рэвалюцыі цэн, якая пацягнула за сабой прамысловую рэвалюцыю ў Еўропе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Трохвугольны гандаль на Вікісховішчы |
- The Transatlantic Slave Trade Database, a portal to data concerning the history of the triangular trade of transatlantic slave trade voyages. (англ.)
- Report of the Brown University Steering Committee on Slavery and Justice (англ.)