Трохвугольнік (музычны інструмент)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Трохвугольнік, музычны інструмент)
| Трохвугольнік | |
|---|---|
| | |
| Прыклад гучання | |
| Класіфікацыя | Ударны інструмент, Ідыяфон |
Трохвугольнік — ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага прута (звычайна са сталі або алюмінія), выгнутага ў форме трохвугольніка. Адзін з вуглоў пакінуты адкрытым (канцы дубца амаль дакранаюцца).
Трохвугольнік належыць да інструментаў з нявызначанай вышынёй гуку, мае бліскучы і яркі тэмбр, здольны ўпрыгожыць нават магутнае аркестравае tutti. Як правіла, яму даручаюцца нескладаныя рытмічныя фігуры і трэмала. Трохвугольнік падвешваецца за адзін з вуглоў на тонкім дроце або тасьме, якую трымаюць у руцэ або прымацоўваюць да пюпітру. Па трохвугольніку ўдараюць металічнай (радзей драўлянай) палачкай.