Троіцкая гара (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Троіцкая гара, 1838 г.
Троіцкая гара, паводле плана 1838 г.

Троіцкая гара — колішняе невялікае ўзвышша ў Гомелі. Знаходзілася на рагу сучасных вуліц Сялянскай і Савецкай. Выразна прасочваецца на плане 1838 г.[1]

Назву атрымала ад збудаванай тут у першай палове ХІХ ст. Троіцкай царквы[2][3]. Падчас Стракапытаўскага паўстання сакавіка 1919 г. выкарыстоўвалася паўстанцамі для артылерыйскага абстрэлу штаба бальшавікоў у гатэлі «Савой» на вуліцы Мясніцкай (Камунараў)[4].

У наш час перапад рэльефу (уздым) тут заўважаецца толькі на адрэзку вуліцы Савецкай ад скрыжавання з Ірынінскай да скрыжавання з Сялянскай. Перапад між скрыжаваннямі з вуліцай Сялянскай і з вуліцай Камунараў адсутнічае.

Зноскі

  1. Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году.
  2. Троицкая гора // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 246.
  3. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 112.
  4. «Из истории не вычеркнуть…» к 90-летию Стрекопытовского мятежа в Гомеле (март 1919 г.) : [ сборник научных статей ] / составители: В. М. Лебедев, М. П. Чуянова ; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2010. — С. 62.