Свята-Троіцкая царква (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Троіцкая царква (Віцебск))
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Троіцкая царква на Пескаваціку ў 1900 годзе
Троіцкая царква на Пескаваціку ў 1900 годзе
55°12′32″ пн. ш. 30°11′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія праваслаўе
Дата пабудовы 1761 год
Дата скасавання 1927
Стан Страчана ў 1927 годзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцебская Троіцкая царква на Пескаваціку. У адрозненне ад Свята-Троіцкага Маркава манастыра называлася ў народзе «Чорнай».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існавала ў XVIII — пачатку XX стст. у Віцебску. Пабудавана з дрэва ў 1761 г. на сродкі кашталяна Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы, вядомай па інвентарах з 1618 г. Належала цэху цаніннікаў.

У 1927 г. абрынуўся спарахнелы ад часу дах сяродкрыжжа. Ад гэтага часу храм не аднаўляўся.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План

Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пяцізрубны храм крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі. Цэнтральны васьмігранны зруб быў завершаны светлавым васьмярыком і накрыты пакатым шатром, які пераходзіў у невялікі купалок з галоўкай, 4 прамавугольныя ў плане зрубы, арыентаваныя па баках свету, былі накрыты двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Да царквы прылягалі вялікая шматгранная ў плане абходная галерэя, двух'ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з захаду) і невялікія прыбудовы рызніц па баках алтарнага зруба (з усходу). Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Царкву ў розны час малявалі Дзмітрый Струкаў і Яфім Мінін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Габрусь, Т. В. Страчаная спадчына: Троіцкая царква / Т. В. Габрусь // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 620.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]