Трубаправод
Jump to navigation
Jump to search
Трубаправо́д – штучнае збудаванне, прызначанае для транспартавання газападобных і вадкіх рэчываў, а таксама цвёрдага паліва і іншых цвёрдых рэчываў у выглядзе завісі пад уздзеяннем розніцы ціскаў у папярочных перасеках трубы. Трубаправоды могуць засцерагацца ад разбурэння з-за перавышэння ціску ахоўнымі клапанамі. З мэтай засцярогі ад карозіі могуць быць пакрыты эмалямі.
Прававыя нормы[правіць | правіць зыходнік]
У Расійскай Федэрацыі[правіць | правіць зыходнік]
Паводле правіл Растэхнагляда трубаправоды павінны засцерагацца ад разбурэння з-за перавышэння ціску ахоўнымі клапанамі.
Класіфікацыя трубаправодаў[правіць | правіць зыходнік]
У залежнасці ад транспартнага асяроддзя, трубаправоды падзяляюць:
- Аміякаправод
- Вадаправод
- Паветравод
- Газаправод
- Гідратранспарт карысных выкапняў
- Каналізацыя - адвод сцёкаў праз сістэму трубаправодаў.
- Нафтаправод - транспартоўка нафтапрадуктаў.
- Прадуктаправод
- Цеплаправод (гл. цеплавая сетка)
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- У 2004 годзе кантрабандысты з Эстоніі і Расіі здолелі ўвесці ў нелегальную эксплуатацыю "водкаправод".
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Краны
- Трубы
- Трубавая разьба
- Фітынгі — злучальныя элементы трубаправода.
- ПІ-труба