Перайсці да зместу

Трубаўкладачнае судна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трубаўкладачнае судна
Выява
Вырабляе трубаправод
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Трубаўкладчык Audacia. На карме стрынгер (белага колеру)
Трубаўкладчык Seven Navica з барабанам
Спрошчаныя схемы ўкладкі

Трубаўкладачнае судна, трубаўкладчык — спецыялізаванае судна, прызначанае для пракладкі падводных трубаправодаў[1] [2]). Першае трубаўкладачнае судна было створана ў ЗША ў 1956 годзе для пракладкі трубаправода па марскому дну каля горада Камеран[1].

Бываюць самаходныя і несамаходныя. Корпус трубаўкладчыка мае спрошчаную форму[1]. Часам у трубаўкладчыкі пераабсталююць баржы або судны іншага тыпу[1]. Будуюцца трубаўкладачныя судны з корпуса катамараннага тыпу або са стабілізуючымі калонамі, асабліва для раёнаў з суровымі кліматычнымі ўмовамі[1]. Трубаўкладчыкі са звычайным корпусам працуюць пры хваляванні да 3—4 і ветры да 5—7 балаў, з карпусамі-катамаранамі або са стабілізуючымі калонамі — пры хваляванні да 5—6 і ветры да 7—9 балаў[1][2].

  • Трубоукла́дчик трубаўкла́дчык // Русско-белорусский политехнический словарь. В 2 т. / НАН Беларуси, Инт-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. И. Л. Бурак и др.. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — Т. 2. О—Я. — С. 600. — 807 с. — 500 экз. — ISBN 985-08-0232-4.
  • Трубоукладочное судно; Трубоукла́дчик // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 194. — 541 с. — ISBN 5-85270-007-X. — ISBN 5-85270-000-6 (т. 5).
  • Яковлев Е. И. Трубоукладчик, трубоукладочное судно // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. (руск.) / Под ред. академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1987. — Т. 2: О—Я. — С. 349—350. — 520 с. — 30 000 экз.