Перайсці да зместу

Труба (выраб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Труба
Выява
Узаемадзейнічае з газ і вадкасць
Геаметрычная форма open cylinder[d]
Супрацьлегласць hose[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Керамічныя трубы

Труба́[1][2][3] — прамысловы пустацелы выраб круглага або профільнага сячэння значнай даўжыні ў параўнанні с папярочным памерам.

Трубы вырабляюцца з металаў, пластмас, бетону, керамікі, шкла і іншых матэрыялаў.

Металічныя трубы дзеляцца паводле тэхналогіі вытворчасці на бясшвовыя, зварныя і літыя.

Трубы (як асобныя ці злучаныя зваркай, муфтамі фланцамі, раструбамі, элементы) прымяняюцца для стварэння вадаправодаў, газаправодаў, нафтаправодаў, каналізацыі, дымаходаў, пропуска вадацёкаў пад дарогамі, перапампоўвання розных, у тым ліку агрэсіўных, вадкасцей і газаў, абразіўных і іншых матэрыялаў.