Трупная бледнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трупная бледнасць (лац.: pallor mortis), званая таксама смяротная бледнасць або паслясмяротная бледнасць — адна з прыкмет смерці. Бледнасць з’яўляецца амаль адразу, у першыя 15 — 25 хвілін пасля наступлення смерці ў людзей са светлай скурай. Прычынай гэтай з’явы з’яўляецца адсутнасць капіярнай цыркуляцыі ў целе. Кроў сцякае ў ніжэйразмешчаныя часткі цела з-за дзеяння гравітацыі, вядзе да ўтварэння трупных плям.

З-за хуткага з’яўлення трупнай бледнасці, яна не мае амаль ніякага прымянення ў вызначэнні часу, у які наступіла смерць, акрамя выпадкаў, калі труп не быў знойдзены неўзабаве пасля памірання.

Пры жыцці чалавек можа выглядаць смяротнабледным, калі абставіны выклікаюць адток крыві ад паверхні скуры, напрыклад, падчас шоку. Таксама сардэчная недастатковасць можа вызываць бледнасць твару і сіняватае адценне губ. Скура можа станавіцца бледнай пры звужэнні крывяносных сасудаў або пры дэфіцыце вітамінаў. Некаторая бледнасць назіраецца ў людзей, што праводзяць большую частку свайго часу ў закрытым памяшканні, удалечыні ад сонечнага святла.

Зноскі