Трупныя плямы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трупныя плямы

Трупныя плямы (лац.: livor mortis) з'яўляюцца, бадай, самай вядомай прыкметай наступлення біялагічнай смерці. Яны ставяцца да ранніх трупных з'яў(руск.) бел. і ўяўляюць сабой, як правіла, участкі скуры сінюшна-фіялетавай афарбоўкі. Узнікаюць трупныя плямы за кошт таго, што пасля спынення сардэчнай дзейнасці і страты тонусу сасудзістай сценкі адбываецца пасіўнае перамяшчэнне крыві па сасудах пад дзеяннем сілы цяжару і канцэнтрацыя яе ў ніжэйразмешчаных участках цела.

Час узнікнення[правіць | правіць зыходнік]

Першыя трупныя плямы з’яўляюцца праз 1-2 гадзіны пры вострай смерці, пры аганальнай — праз 3-4 гадзіны пасля моманту наступлення біялагічнай смерці, у выглядзе бледных участкаў афарбоўвання скуры. Максімуму інтэнсіўнасці афарбоўкі трупныя плямы дасягаюць да канца першай паловы сутак. На працягу першых 10-12 гадзін адбываецца павольнае пераразмеркаванне крыві ў трупе пад дзеяннем сілы цяжару. Трупныя плямы могуць быць памылкова прыняты за сінякі, і наадварот. Ад такой памылкі засцерагае надрэз: пры сіняках выступае згуслая кроў, калі афарбоўванне адбываецца толькі ад гіпастазу, то, гледзячы па часе, які прайшоў пасля смерці — знаходзяць ці толькі простую гіперэмію, ці ж прамочванне адпаведных тканак крывяной сыроваткай.

Характэрная афарбоўка[правіць | правіць зыходнік]

Так як трупныя плямы — гэта кроў, якая прасвечваецца праз мяккія тканкі. Колер трупных плям залежыць ад прычыны смерці.

  • Пры асфіксічнай смерці трупныя плямы маюць інтэнсіўны сінюшна-фіялетавы колер, як і ўся кроў трупа, перанасычаная вуглякіслым газам.
  • Пры атручванні чадным газам утвараецца карбааксігемаглабін, які надае крыві ярка-чырвоны колер, і трупныя плямы набываюць выражанае чырванавата-ружовае адценне. Такі ж колер яны набываюць на некаторы час, калі труп з цёплага памяшкання пераносяць у халоднае або назад.
  • Пры атручванні цыянідамі трупныя плямы маюць вішнёвы колер.
  • Пры смерці ад пераахаладжэння і ўтаплення ў вадзе трупныя плямы з ружавата-чырвоным адценнем.
  • Пры атручваннях метгемаглабінаўтваральнымі ядамі (нітраты, нітрыты, берталетава соль, метыленавы лазурак і іншыя) і на пэўных стадыях гніення, трупныя плямы маюць шэра-карычняватае адценне.
  • Пры смерці ад масіўнай кровастраты, калі пры жыцці губляецца 60 — 70 % крыві, трупныя плямы выяўленыя слаба, ніколі не захопліваюць ўсёй ніжняй паверхні трупа, маюць выгляд астраўкоў, абмежаваных адзін ад аднаго, бледныя, з'яўляюцца ў больш познія тэрміны.

Этапы развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Пры аганальнай смерці тэрміны з'яўлення і інтэнсіўнасць афарбоўкі трупных плям вызначаюцца працягласцю тэрмінальнага перыяду. Чым больш працяглы тэрмінальны перыяд, то трупныя плямы з' яўляецца ў больш познія тэрміны і маюць больш бледную афарбоўку. Гэта з'ява звязана з тым, што пры аганальнай смерці кроў у трупе знаходзіцца ў стане рознай ступені згортвання, у той час як пры вострай смерці кроў — вадкая. У развіцці трупных плям у залежнасці ад тэрмінаў узнікнення вылучаюць тры фазы.

  1. Стадыя гіпастазу — з'яўляецца пачатковай стадыяй развіцця трупнай плямы, пачынаецца адразу пасля спынення актыўнага кровазвароту і заканчваецца праз 12 — 14 гадзін. У гэтай стадыі трупныя плямы знікаюць пры націсканні. Пры змене паставы трупа (перавароце) плямы могуць цалкам перамясціцца ў ніжэйлеглыя аддзелы.
  2. Стадыя стазу або дыфузіі — трупныя плямы пачынаюць пераходзіць у яе прыкладна праз 12 гадзін пасля наступлення біялагічнай смерці. У гэтай стадыі адбываецца паступовае згушчэнне крыві ў сасудах за кошт дыфундыравання плазмы праз сасудзістую сценку ў навакольныя тканкі. У сувязі з гэтым пры націсканні трупная пляма становіцца больш бледнай, але цалкам не знікае, і праз некаторы час аднаўляе сваю афарбоўку. Пры змене паставы трупа (перавароце) плямы могуць часткова перамясціцца ў ніжэйлеглыя аддзелы.
  3. Стадыя гемолізу або імбібіцыі(руск.) бел. — развіваецца прыкладна праз 48 гадзін пасля моманту біялагічнай смерці. Пры націсканні на трупную пляму не адбываецца змены афарбоўкі, а пры перавароце трупа — змены лакалізацыі. У далейшым якіх-небудзь трансфармацый, акрамя гніласных змяненняў, трупныя плямы не перажываюць.

Значэнне і метады ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

  • трупныя плямы — дакладная, найбольш ранняя прыкмета смерці;
  • яны адлюстроўваюць становішча цела і яго магчымыя перамены пасля смерці;
  • дазваляюць арыенціровачна вызначыць час смерці;
  • ступень выяўленасці адлюстроўвае хуткасць наступлення смерці;
  • колер трупных плям служыць дыягнастычнай прыкметай пры некаторых атручваннях або можа паказваць на ўмовы, у якіх знаходзіўся труп;
  • яны дазваляюць казаць аб характары прадметаў, на якіх знаходзіўся труп (галлё, зморшчыны бялізны і г . д.).

Значэнне ў канстатацыі факта наступу біялагічнай смерці[правіць | правіць зыходнік]

Судова-медыцынскае значэнне трупных плям заключаецца не толькі ў тым, што па ім можна вызначыць даўнасць наступлення смерці(руск.) бел.. Асноўнае іх значэнне ў тым, што яны з'яўляюцца пэўнай прыкметай смерці: ніякі прыжыццёвы працэс не можа імітаваць трупныя плямы. З'яўленне трупных плям сведчыць аб тым, што сэрца перастала працаваць як мінімум 1 — 1.5 гадзіны таму, і, як следства, ужо адбыліся незваротныя змены ў галаўным мозгу ў выніку гіпаксіі.

Значэнне ў вызначэнні даўнасці наступу смерці[правіць | правіць зыходнік]

Раней лічылася, што характар змены трупнай плямы пры націсканні дазваляе судова-медыцынскім экспертам усталёўваць даўнасць наступлення смерці. Аналізуючы паводзіны трупнай плямы неабходна ўлічваць прычыну смерці, тэмп яе наступлення (вострая або аганальная), і методыку даследавання. Дастаткова прыблізныя вынікі могуць быць атрыманы, пры пальцавым націсканні на пляму, таму былі распрацаваны стандартныя методыкі з дазаванай плошчай і сілай ціску. Націсканне праводзіцца стандартна адкалібраванымі дынамометрамі. Аўтар методыкі, У. І. Кананенка, абапіраючыся на праведзеныя даследаванні, прапанаваў табліцы[1] для вызначэння даўнасці смерці па выніках дынамаметрыі трупных плям. Памылка метаду, па дадзеных аўтара, знаходзіцца ў межах ±2 — ±4 гадзіны. Адсутнасць указанняў на даверны інтэрвал памылкі з'яўляецца істотным недахопам методыкі, якія зніжаюць яе значэнне для практычнага прымянення.

Аднак, далейшы аналіз вынікаў матэматычнай апрацоўкі паказаў, што эксперыментальныя дадзеныя абвяргаюць гіпотэзу аб размеркаванні дадзеных дынамаметрыи трупных плям па нармальнаму закону. Таму канкрэтная лічбавая градацыя паказчыкаў дынамаметрыі для адпаведных інтэрвалаў пасмяротнага перыяду як самастойны дыягнастычны тэст у судова-медыцынскай практыцы непрымальная. Трупныя плямы ўтвараюцца пад уплывам мноства фактараў, дадзены працэс з'яўляецца індывідуальным як для канкрэтнага трупа, так і для вобласці лакалізацыі плям. Паказчыкі дынамаметрыі можна выкарыстоўваць толькі як арыентыровачны тэст і толькі ў сукупнасці з вынікамі даследавання іншымі метадамі[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]