Трускавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Трускавец
укр.: Трускавець
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Бювет №1 на бульвары Тарасевіча ў Трускаўцы
Бювет №1 на бульвары Тарасевіча ў Трускаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Драгобыцкі раён[d]
Каардынаты
Кіраўнік
Кульчынскі Андрэй Багданавіч
Першая згадка
Горад з
Плошча
16,57 км²
Вышыня цэнтра
400 м
Насельніцтва
28647 чалавек[1] (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3247
Паштовыя індэксы
82200-82299
КААТУУ
4611500000
Афіцыйны сайт
Трускавец на карце Украіны ±
Трускавец (Украіна)
Трускавец
Трускавец (Львоўская вобласць)
Трускавец

Трускаве́ц (укр.: Трускаве́ць) — горад (з 1948) абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, бальнеалагічны курорт. Размешчаны на поўдзень ад Львова, чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Вядомы з 1462 года.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Возера Саланіца

Трускавец знаходзіцца ў даліне ракі Варацішчэ, прытоку Саланіцы, на поўнач ад перадгор’яў Усходніх Карпат на вышыні 384 м над узроўнем мора. Самая высокая кропка горада — Гошаўская гара (384 м).

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае пісьмовае згадванне аб Трускаўцы адносіцца да 1469 года. Археалагічныя знаходкі, у прыватнасці, рымскі баявы чэкан, датаваны IV стагоддзем нашай эры, сведчаць аб тым, што тэрыторыя сучаснага горада магла быць арэнай баявых дзеянняў готаў і прыкарпацкіх плямёнаў на чале з карпамі — з аднаго боку, і легіёнамі Рымскай імперыі — з другога.

Паходжанне назвы горада да канца невядома. Адны лічаць, што «Трускавец» — гэта перайначаная форма польскага слова truskawka — «клубніцы». Але гэтая ягада з’явілася ў Еўропе толькі пасля 1712 года, а назва горада сустракаецца ўжо ў XV стагоддзі. Іншыя навукоўцы лічаць, што на назву паўплывала літоўская мова. Па-літоўску druska — гэта «соль», а Прыкарпацця (у прыватнасці суседні Драгобыч) — вядомы цэнтр здабычы солі. З гэтым промыслам звязаныя назвы многіх населеных пунктаў Львоўшчыны, напрыклад: Старая Сіль, Сольная, Салец, Салонка. На карысць гэтага варыянту сведчаць цесныя міждзяржаўныя адносіны Галіцка-Валынскага княства і Вялікага Княства Літоўскага ў XII—XV стагоддзях. Згодна з трэцяй версіяй назва «Трускавец» паходзіць ад славянскага імя Трушко або Трусько, з часам перайначанага на Труськович, Трускавец. У пачатку свайго існавання Трускавец, хутчэй за ўсё, быў уласнасцю галіцка-валынскіх князёў, а пасля заваёвы княства Польшчай трускавецкія землі трапілі ва ўласнасць польскіх каралёў, землеўладання якіх, так званая «каралеўшчына» здавалася ў арэнду феадалам. Вядома, што шляхціцамі-трымальнікамі трускавецкага маёнтка ў 1462 годзе былі браты Іван і Станіслаў Карыткі. Каля 1518 года горад уваходзіць у склад Драгобыцкага староства.

У 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Трускавец стаў уласнасцю аўстрыйскага імператара.

Курорт[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр горада. 1933 год

У горадзе з агульнакурортных устаноў маюцца два бюветы мінеральнай вады, дзве бальнеаазакерыталячэбніцы (цэнтральная водалячэбніца, азакерыталячэбніца; БФО (на 2000 наведванняў)), інгаляторый, курзал, дзве курортныя паліклінікі, агульнакурортны дыягнастычны цэнтр на базе Цэнтральнай курортнай паліклінікі.

У 1970—1980-х гг. было пабудавана 14 санаторыяў (на 10 тыс. месцаў), у тым ліку 8 прафсаюзных (5000 месцаў). На пачатак ХХІ стагоддзя функцыянуюць 20 санаторыяў, 21 пансіянат і шматлікія гатэлі (усяго на больш за 14 тысяч месцаў). Арганізавана амбулаторна-курсовачнае лячэнне турыстаў; якія размяшчаюцца ў пансіянатах, гатэлях і ў мясцовых жыхароў; для іх абслугоўвання маецца таксама платная паліклініка. Акрамя таго, функцыянуе аддзяленне (філіял клінікі) Адэскага НДІ курорталогіі.

З 1 студзеня 2000 года функцыянуе Спецыяльная эканамічная зона (СЭЗ) турысцка-рэкрэацыйнага тыпу «Курортаполіс Трускавец», якая створана на перыяд 20 гадоў у адміністрацыйна-тэрытарыяльных межах горада Трускавец. СЭЗ можна лічыць вузкаспецыялізаванай свабоднай эканамічнай зонай, прыярытэтнай мэтай якой з’яўляюцца садзейнічанне развіццю санаторна-курортнай гаспадаркі, медыцыны і аховы здароўя.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць пастаяннага насельніцтва горада, станам на 1 студзеня 2020 года, складала 28 647 чалавек.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя вілы і пансіянаты
Сучасная архітэктура горада

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]