Перайсці да зместу

Трыгер (электроніка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
RS-трыгеры на біпалярных транзістарах (R1, R2 = 1 kΩ R3, R4 = 10 kΩ).
RS-трыгеры на біпалярных транзістарах

Тры́гер (трыгерная сістэма) — клас электронных прылад, якія валодаюць здольнасцю доўга знаходзіцца ў адным з двух устойлівых станаў і чаргаваць іх пад уздзеяннем знешніх сігналаў. Кожны стан трыгера лёгка распазнаецца па значэнні выхаднога напружання. Па характары дзеяння трыгеры адносяцца да імпульсных прылад — іх актыўныя элементы (транзістары, лямпы) працуюць у ключавым рэжыме, а змена станаў доўжыцца вельмі кароткі час.