Трызна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трызна — у язычнікаў развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва. Пасля трызны спраўляліся памінкі, на якіх ушаноўвалі (паміналі) нябожчыка.

Значэнне трызны заключаецца ў тым, каб адагнаць злыя сілы ад людзей. Акрамя памінак, трызна ўключала ў сябе абрад абмыцця нябожчыка, адпявання і спальвання трупа на спецыяльнам памосце, які называецца крадзь. Часам, за адсутнасцю лесу для памоста ці месца для крадзі, нябожчыка адпраўлялі ў апошні шлях у лодцы, якую, адштурхнуўшы ад берага, запальвалі падпаленай стралой. Пасля спальвання ішоў памінальны баль, які прахадзіў у першы дзень пахавання, затым на трэці дзень, на дзевяты дзень, на саракавы дзень і роўна праз год пасля спальвання. Лічылася, што несмяротная душа нябожчыка, вындруючы па замагільнаму свету, можа вяртацца ў свет жывых, і сустрэцца з ёю можна толькі ў гэтыя ўстаноўленыя дні.

Подобныя традыцыі пахавальных абрадаў існавалі і ў іншых народаў. Напрыклад, у старажытных грэкаў у гонар нябожчыка ўладкоўваліся гульні (спартыўныя спаборніцтвы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).