Трыліснік (сімвал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трыліснік

Трыліснік (ірл.: seamróg) —  адзін з найгалоўнейшых сімвалаў Ірландыі, уяўляе сабой маладую галінку канюшыны белай. Лічыцца, што гісторыя сімвала ўзыходзіць сваімі каранямі да часоў Святога Патрыка. Як кажуць, апякун Ірландыі выкарыстоўваў трыліснік у якасці метафары, тлумачачы людзям сэнс Святой Троіцы. Назва сімвала ў ірландскай мове seamróg паходзіць ад ірландскага слова seamair, якое азначае маладая канюшына[1]. У даўнія часы канюшына выкарыстоўвалася ў медыцыне, бо вядомая сваімі лекавымі ўласцівасцямі. У эпоху каралевы Вікторыі трыліснік становіцца папулярным сімвалам на адзенні. Канюшына выкарыстоўваецца ў якасці сімвала шматлікіх ірландскіх спартыўных каманд, дзяржаўных арганізацый, ваенных злучэнняў, універсітэтаў і іншых арганізацый, напрыклад: футбольнага клуба «Кліфтанвіл Белфаст», футбольнага клуба «Шэмрак Роверс», авіякампаніі Aer Lingus, Дублінскага ўніверсітэцкага каледжа. Акрамя гэтага трыліснік Канюшыны, у адпаведнасці з канстытуцыяй Ірландыі, з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Ірландыі. Яго выява выкарыстоўваецца ў паштовых марках, дзяржаўных і ваенных узнагародах, на сцягах месцаў і ваенных штандарах. Трыліснік Канюшыны таксама выкарыстоўваецца ў якасці сімвала ірландскага палка войска Вялікабрытаніі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Nelson, E. Charles, Shamrock: Botany and History of an Irish Myth, Boethius Press, 1991, isbn 0-86314-199-4, p 14

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]