Трындады-э-Марцін-Вас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трындады-э-Марцім-Вас
парт. Trindade e Martim Vaz
ILHA DE TRINDADE - BA - VITOR B. BARBOSA - FOTO (5).jpg
Трындады
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўТрындады 
Агульная плошча10,4 км²
Найвышэйшы пункт620 м
Насельніцтва36 чал. (2021)
Шчыльнасць насельніцтва3,46 чал./км²
Размяшчэнне
20°30′29,20″ пд. ш. 29°19′41,70″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Трындады-э-Марцін-Вас (Атлантычны акіян)
Трындады-э-Марцім-Вас
Трындады-э-Марцім-Вас
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы


Трындады-э-Марцім-Вас (парт.: Trindade e Martim Vaz) — група астравоў у складзе бразільскага штата Эспірыту-Санту. Складаецца з вострава Трындады і невялікага архіпелага Марцім-Вас. Агульная плошча — 10,4 км². На востраве Трындады месціцца бразільскі гарнізон.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Трындады-э-Марцін-Вас знаходзяцца ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна за 1140 км на ўсход ад горада Віторыя, сталіцы бразільскага штата Эспірыту-Санту. Найбольшую частку групы складае востраў Трындады (10,1 км²). Ён уяўляе сабою вяршыню падводнага вулкана, апошняе вывяржэнне якога адбылося 50 000 гадоў таму. Востраў сфарміраваны 5 вулканічнымі пікамі, рэшткамі попельных палёў і лававых патокаў. Найвышэйшы пункт над узроўнем акіяну — 620 м. Для горных парод характэрна нізкая насычанасць крэмніем. У выніку знішчэння мясцовых лясоў на востраве адбываецца сталая эрозія глебаў, знікненне раней вядомых крыніц пітной вады. Архіпелаг Марцім-Вас за 47 км на ўсход ад Трындады складаецца з 3 вулканічных астравоў і скал да 175 м у вышыню з агульнай плошчай 0,3 км².

Клімат трапічны з 2 сезонамі — сухім і вільготным. Сярэднегадавая тэмпература — 25,2°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Да 1850 г. 85% паверхні Трындады займаў лес з крушынавых дрэў да 15 м у вышыню. З'яўленне на востраве свінняў, коз і авечак, а таксама вырубка прывялі да яго знікнення і, як след, вынішчэння верхніх пластоў глебы да 1 — 2 м. Наземная фаўна прадстаўлена крабамі і марскімі птушкамі. На берагах астравоў размножваюцца марскія чарапахі. Воды вакол астравоў насычаны соллю і адрозніваюцца высокай біяразнастайнасцю. Іх насяляюць 270 відаў рыб, 24 з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]