Трынкула (спадарожнік Урана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трынкула (англ.: Trinculo) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXI.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Трынкула быў адкрыты 13 жніўня 2001 Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам і Дэнам Мілісаўлевічам з дапамогай 4-метровага рэфлектара ў Міжамерыканскай абсерваторыі Сера-Талаа. 25 жніўня таго ж года Кавеларс атрымаў пацвярджальныя здымкі з дапамогай тэлескопа «Канада-Францыя-Гаваі» у абсерваторыі Мауна-Кеа. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 1. Уласная назва была прысвоена 8 жніўня 2003 г.