Трынэ Хатэстад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Трынэ Хатэстад
Пол жанчына
Імя пры нараджэнні букмал: Elsa Katrine Solberg
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка і гандбол
Клуб Ski IL[d], Minerva Friidrett[d] і Oppegård IL[d]
Нарадзілася 18 красавіка 1966(1966-04-18)[1][2] (56 гадоў)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 76 кг

Трынэ Хатэстад (нарв.: Trine Hattestad, імя пры нараджэнні — Эльза Катрын Сульберг, нарв.: Elsa Katrine Solberg; нар. 18 красавіка 1966, Лёрэнскуг, Нарвегія) — нарвежская кідальніца дзіды, алімпійская чэмпіёнка Гульняў у Сіднеі, бронзавы прызёр Гульняў у Атланце, двухразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Еўропы. Удзельніца 5 запар летніх Алімпіяд, з 1984 па 2000 год.

Хатэстад дэбютавала на спаборніцтвах па кіданні дзіды ў 1981 годзе на моладзевым чэмпіянаце Еўропы, дзе яна заняла 5 месца. У пачатку 1990-х Хатэстад лічылася адным з лідараў у жаночым кіданні дзіды. У 1993 годзе яна заваявала свой першы міжнародны тытул, перамогшы на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Штутгарце. У наступным годзе да тытула чэмпіёнкі свету яна дадала тытул чэмпіёнкі Еўропы, перамогшы на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Хельсінкі. На Алімпійскіх гульнях Хатэстад упершыню заваявала алімпійскі медаль — бронзавы — у 1996 годзе ў Атланце. У наступным годзе яна зноў перамагла на чэмпіянаце свету, які на гэты раз праходзіў у Афінах. Але ўжо на наступным чэмпіянаце свету ў Севільі ў 1999 годзе, Хатэстад страціла тытул чэмпіёнкі свету, здолеўшы заняць толькі трэцяе месца. Галоўная перамога да Хатэстад прыйшла ў 2000 годзе на летняй Алімпіядзе ў Сіднеі, дзе яна стала алімпійскай чэмпіёнкай.

За сваю кар’еру Хатэстад тройчы ўсталёўвала сусветныя рэкорды. У маладосці таксама лічылася перспектыўнай гандбалісткай, гуляючы за клуб другой нарвежскай лігі.

Трынэ Хатэстад замужам за Андэрсам Хатэстадам, мае чацвярых дзяцей.

Зноскі

  1. Trine Hattestad // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. Trine Hattestad // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.