Трыпанасомы
Jump to navigation
Jump to search
Трыпанасомы | |||||||||||||||||
![]() Trypanosoma cruzi | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Trypanosoma Gruby, 1843 | |||||||||||||||||
|
Трыпанасомы (Trypanosoma) — род жгуціканосцаў атрада кінетапластыд.
Адрозніваецца некалькі дзясяткаў відаў. Пашыраны пераважна ў краінах з цёплым кліматам. Паразіты крыві, спіннамазгавой вадкасці і іншых тканак пазваночных. Узбуджальнікі цяжкіх захворванняў чалавека і свойскіх жывёл — трыпанасамозаў.
Цела верацёнападобнае (звычайна 1,4—2,4 на 15—40 мкм). Ядро адно. Ёсць жгуцік, які пачынаецца ў задняй трэці цела, уздоўж яго зрастаецца з пелікулай і ўтварае хвалепадобную перапонку. Размнажэнне бясполае (прадольнае дзяленне). Кормяцца асматычна, некаторыя трыпанасомы выдзяляюць у кроў таксіны, яхія разбураюць эрытрацыты. Пераносчыкі трыпанасом — розныя крывасосныя насякомыя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Трыпанасомы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.