Трыпуцінскія выступленні сялян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трыпуцінскія выступленні сялян 1834—1836 — хваляванні сялян Трыпуцінскага староства Мсціслаўскага павета, выкліканыя жорсткай арэнднай сістэмай кіравання дзяржаўнымі маёнткамі.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рэвізіі 1807 г., у старостве 12 вёсак, 704 душы мужчынскага полу. Пажыццёвым уладальнікам, на ўмовах выплаты арэнды, быў Цеханавецкі. У час голаду 18201821 гг. Магілёўская казённая палата не аказала сялянам дапамогі; некалькі сялян памерла, каля 150 чал. збегла. Пры расследаванні гэтай сітуацыі вінаватыя атрымалі фармальныя спагнанні. 3 1827 г., калі арандатарам стаў генерал Р. Ф. Гернгрос, становішча сялян пагаршалася.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У 1834 г. у лесе каля в. Трыпуціна адбыўся сялянскі сход, на якім быў прыняты грамадскі прысуд аб скарачэнні паншчыны на 2 дні ў тыдзень. У адказ Гернгрос перавёў сялян у дваровыя парабкі і стаў разбураць іх хаты. Яго слугі, верагодна, мелі дачыненне да пажару ў 1835 г. у в. Трыпуціна. У 1836 г. праз хадака Н. Афанасьева сяляне падалі прашэнне імператару Мікалаю I аб вызваленні іх ад злоўжыванняў арандатараў. У красавіку жандары арыштавалі сялянскіх правадыроў Міхайлава і Якімава, але па дарозе ў Мсціслаў сяляне іх адбілі. Сялянская грамада выбрала новага валаснога старшыну і іншых службовых асоб. Улады ўвялі ў староства роту салдат. Пра хваляванні ў Трыпуцінскім старостве 3-е аддзяленне імператарскай канцылярыі паведаміла імператару.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Ваенны суд прыгаварыў 14 чал. да павешання, якое генерал-губернатар Г. І. Бажанаў замяніў на пакаранне шпіцрутэнамі. 56 актыўных удзельнікаў аддадзены ў салдаты або адпраўлены на пасяленне ў Сібір. У літаратурных даследаваннях выказвалася версія пра адлюстраванне трыпуцінскіх падзей у беларускай парадыйна-сатырычнай паэме «Энеіда навыварат».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дружинин, Н. М. Государственные крестьяне и реформа П. Д. Киселева / Н. М. Дружинин; АН СССР. Т. 1: Предпосылки и сущность реформы. — М. — Л.: издательство и 2-я типография Изд-ва АН СССР в Москве, 1946. — 635 с.
  • Кісялёў, Г. В. Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Сосна, У. Трыпуцінскія выступленні сялян 1834—1836 / Уладзімір Сосна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6: У 2 кн. Кн. 1: Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с. — С. 528. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Шаўцоў, П. Спрадвечнае: даследаванне аб часе і месцы напісання «ананімных» паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» / Пятро Шаўцоў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1973. — 270, [1] с.