Трыстан да Кунья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Трыстан да Кунья
Hanno.cunha.jpg
Род дзейнасці:

мараплавец

Дата нараджэння:

1460

Месца нараджэння:

Лісабон

Падданства:

Партугалія

Дата смерці:

1540

Месца смерці:

Атлантычны акіян

Флот Трыстана да Куньі (малюнак 1565)

Трыстан да Кунья або Трыстан дэ Кунья (парт. Tristão da Cunha; каля 1460 - каля 1540 гг.) - партугальскі мараплавец, дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся, відавочна, у Партугаліі. Паходзіў са знакамітай рыцарскай сям'і, якая служыла партугальскім манархам з XI ст.

У 1504 г. быў афіцыйна прызначаны віцэ-каралём Індыі (але пазней гэты тытул не ўзгадваўся).

У 1506 - 1507 гг. узначальваў флот з 15 караблёў, які накіроўваўся ў Індыйскі акіян. Разам з ім у экспедыцыі ўдзельнічаў яго сваяк Афонсу дэ Альбукерке, па дарозе далучыўся Жуан да Нова. У той час амаль усе гандлёвыя сувязі ў Індыйскім акіяне кантраляваліся арабамі, таму мэтай партугальцаў было не проста замацавацца ў прыцягальнай з гандлёвага гледжання Індыі, але адсунуць канкурэнтаў-іншаверцаў.

Па дарозе адкрыў астравы Трыстан-да-Кунья на поўдні Атлантыкі, адным з першых еўрапейцаў прадпрыняў высадку на Мадагаскары, узначальваў ваенныя сутычкі з арабамі ля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі і на Сакотры. 27 жніўня 1507 г. прыбыў у Індыю, дзе здолеў зняць асаду партугальскага гарнізона ў Канануры з боку мусульман і пакараць тых суайчыннікаў, хто адкрыта парушаў законы.

Пасля вяртання ў Партугалію быў прызначаны ў 1514 г. паслом да папы рымскага. Павінен быў паведаміць Льву X аб поспехах Партугаліі на ўсходзе. Пасольства прыбыло ў Рым 12 сакавіка 1514 г. і ўразіла абывацеляў сваёй пышнасцю. Асаблівы поспех меў прывезены ў падарунак папе слон па мянушцы Гано.

Пахаваны ў касцёле мястэчка Альялву недалёка ад Лісабона.

Памяць у гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Луіс дэ Камоэнс прысвяціў Трыстану да Куньі частку сваёй знакамітай паэмы "Лузіяды".

Імя Трыстана да Куньі носяць астравы на поўдні Атлантыкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]