Трытоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трытоны

Шэра-плямісты трытон (Triturus carnifex)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Triturus Rafinesque, 1815

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  208240
NCBI  8322
EOL  42676
FW  37410

Трытоны, уколы (Tritonus) — род хвастатых земнаводных сямейства сапраўдных саламандраў.

Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць у вадаёмах (у перыяд размнажэння) і на сушы ў вільготных (часта поймавых) мясцінах, у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі беспазваночнымі.

Вядома 10 відаў. На Беларусі 2 віды: трытон звычайны, ці малы і трытон грабеньчаты.

Даўжыня цела да 18 см, хваста — блізкая да даўжыні цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зверху і знізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі развітыя. Зубы на абедзвюх сківіцах, паднябенныя зубы размешчаны радамі.

Развіццё з ператварэннем. Пры неспрыяльных умовах метамарфозу часам назіраецца неатэнія.

Лабараторныя жывёлы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]