Перайсці да зместу

Трыхаманады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трыхаманады
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichomonas


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5721
EOL  51375444

Трыхамана́ды (Trichomonas) — род прасцейшых атраду трыхаманадыд падтыпу жгуцікавых. Род налічвае некалькі дзесяткаў відаў.

Даўжыня 5—40 мкм. Маюць 3—5 жгуцікаў на пярэднім канцы цела і адно ядро. Рухомыя. Размнажаюцца дзяленнем. Кормяцца бактэрыямі.

Трыхаманады з'яўляюцца паразітамі чалавека і жывёл і выклікаюць захворванне трыхаманоз.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Энциклопедический словарь медицинских терминов — М.: Советская энциклопедия, 1982—1984. (руск.)