Трыццаць тыранаў (Рым)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Трыццаць тыранаў — раздзел кнігі «Аўтары жыццяпісаў Аўгустаў», прысвечаны эпосе недаўгавечных узурпатараў у перыяд кіравання імператара Галіена. Прыпісана аднаму з шасці (магчыма, выдуманых) аўтараў па імі Трэбоній Паліён. Лік 30 носіць характар падгонкі пад аналогію з афінскімі трыццаццю тыранамі.

З 32 чалавек, пералічаных у гэтай главе, першым быў Кірыяд, а апошнім — Цэнзарын. Двое апошніх — Ціт і Цэнзарын — аднесены самім аўтарам да кіраванняў Максіміна Фракійца і Клаўдзія Гоцкага, так што на эпоху Галіена прыпадае роўна 30 імёнаў.

З іх толькі 9 сапраўды прэтэндавалі на імператарскую ўладу як самастойныя імператары ў кіраванне Галіена, апавяданні пра іх знаходзяцца ў пачатковых главах кнігі. 5 былі сучаснікамі не Галіена, а іншых імператараў (з іх 2 — юныя спадчыннікі-суправіцелі). 1 — юнак-суправіцель свайго бацькі імператара Постума, 12 ніколі не прэтэндавалі на імператарскую ўладу (з іх 2 жанчыны і 3 юнакоў), яшчэ 3, відаць, проста выдуманы. Пры гэтым прынамсі двое рэальных узурпатараў таго ж часу, вядомых толькі па манетах (Сілбанак і Даміцыян II), не згаданы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hartwin Brandt: Facts and Fictions — die Historia Augusta und das 3. Jahrhundert. In: K.-P. Johne u. a. (Hgg.): Deleto paene imperio Romano. Transformationsprozesse des Römischen Reiches und ihre Rezeption in der Neuzeit. Stuttgart 2006, S. 11-23.
  • Klaus-Peter Johne: Die Biographie des Gegenkaisers Censorinus. Ein Beitrag zur sozialen Herkunft der Historia Augusta. In: Bonner Historia-Augusta-Colloquium 1972/1974. Hrsg. v. A. Alföldi / J. Straub, Bonn 1976, S. 131—142.
  • Giuseppe Zecchini: I Tyranni Triginta. In: Atti dei Convegni Internazionali sulla «Historia Augusta» 1994. Bari 1997, S. 265ff