Трыцій
| Трыцій | |
|---|---|
| |
| Агульныя звесткі | |
| Назва, сімвал | Трыцій |
| Альтэрнатыўныя назвы | звышцяжкі вадарод, T |
| Нейтронаў | 2 |
| Пратонаў | 1 |
| Уласцівасці нукліда | |
| Атамная маса | 3,0160492777(25)[1] а. а. м. |
| Лішак масы | 14 949,8060(23)[1] кэВ |
| Перыяд паўраспаду | 12,32(2)[2] года |
| Прадукты распаду | 3He |
| Спін і цотнасць ядра | 1/2+[2] |
| Канал распаду | Энергія распаду |
| β− | 0,018591[1] МэВ |
Трыцій (сімвал 3H альбо T ад лацінскага Tritium) — радыеактыўны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай тром (3,016049). Часам яго называюць звышцяжкі вадарод. Пры нармальным атмасферным ціску і тэмпературы трыцій існуе ў выглядзе газу 3H2 (T2).
Ядро трыцію складаецца з аднаго пратону і двух нейтронаў, тым часам як звычайны атам вадароду, протый, мае толькі адзін пратон, а дэйтэрый — адзін пратон і адзін нейтрон.
Упершыню трыцій быў атрыманы з дэйтэрыю ў 1934 годзе Эрнестам Рэзерфордам, які працаваў разам з Маркам Оліфантам і Полам Гартэкам.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Трыцій — радыеактыўны элемент. У працэсе распаду пераўтвараецца ў гелій 3He з выпраменьваннем бэта-часціцы (сярэдняя энергія 6,5 кеВ, максімальная - 18,6 кеВ). Перыяд паўраспаду — 12,3 гады. Слабае бэта-выпраменьванне не здольнае пранікаць праз чалавечую скуру і нясе небяспеку чалавеку толькі, калі трыцій трапляе ўсярэдзіну арганізму ў вялікай колькасці. Як і ў выпадку з вадародам, трыцій адносна нязручны для ўтрымання: ён у той ці іншай ступені можа пранікаць і праз пластык, і праз гуму, і праз сталь.
Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]
Трыцій сустракаецца ў прыродзе, дзякуючы касмічнай радыяцыі, калі нейтроны з высокай энергіяй сутыкаюцца з атамамі дэйтэрыю ў зямной атмасферы.
Штучна атрымаць трыцій магчыма, калі абстрэльваць літый 6Li нейтронамі ў атамным рэактары.
Вось некаторыя рэакцыі, шляхам якіх можна атрымаць трыцій:
- .
- ;
- .
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Трыцій мае надзвычай важнае значэнне для рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу, паколькі рэакцыя дэйтэрыю з трыціем мае добрае сячэнне і высокі выхад энергіі:
Атамы ўсіх элементаў складаюцца з пратонаў і нейтронаў і адштурхоўваюць адзін аднаго, бо абодва маюць пазітыўны электрычны зарад. У выпадках надзвычай высокіх мільённых тэмператур, як напрыклад у ядры Сонца, некаторыя атамы набываюць такую хуткасць, што могуць пераўзыйсці сілы электрычнага адштурхоўвання і зліцца разам, фармуючы больш цяжкія атамы. Дэйтэрый і трыцій - найлепшыя кандыдаты для такой рэакцыі, бо маюць усяго па адным пратоне.
Апрача патэнцыяльнага выкарыстання ў тэрмаядзерным рэактары, трыцій цяпер выкарыстоўваецца ў біялогіі і медыцыне як радыеактыўны маркёр.
У індустрыі ён ужываецца ў малых колькасцях разам з фосфарам пры вырабе самаасвятляючых паверхняў (стрэлкі гадзіннікаў, дарожныя знакі і г.д.)
| Гэта пачатак артыкула пра ізатоп хімічнага элемента. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- ↑ 1,0 1,1 1,2 G. Audi, O. Bersillon, J. Blachot and A. H. Wapstra (2003). "The NUBASE evaluation of nuclear and decay properties". Nuclear Physics A 729: 3–128. doi:. http://www.nndc.bnl.gov/amdc/nubase/Nubase2003.pdf.
- ↑ 2,0 2,1 Шаблон:Даведнік:Nubase2003

