Трышынскія могілкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трышынскія могілкі
Трышынскія могілкі - panoramio.jpg
52°05′27,60″ пн. ш. 23°43′31,80″ у. д.HGЯO
Ахоўны статусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000743шыфр 113Д000743 
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
МесцазнаходжаннеБрэст 
Гісторыя
Дата заснаванняневядома
Першая згадкаXIX стагоддзе
Дата закрыцця1969 
Плошча5,7 га
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Трышынскія могілкі — могілкі ў Брэсце, размешчаныя па Маскоўскай вуліцы. Узніклі да 1900 года. Плошча складае 5,7 га[1]. Гісторыка-культурная каштоўнасць мясцовага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Могілкі былі заснаваны не пазней за XV стагоддзе. Першапачаткова тут хавалі жыхароў суседніх — Трышына, Крушыны, Гузняў і Шпановічаў. Пасля пераносу Брэст-Літоўска ў 1835 годзе за 2 км на ўсход Трышынскія могілкі сталі найбліжэйшымі да горада, і прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій сталі стыхійна хаваць на іх сваіх нябожчыкаў. Аднак пасля адкрыцця рымска-каталіцкага некропаля на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, колькасць каталіцкіх пахаванняў тут рэзка скарацілася, і могілкі сталі праваслаўным[2].

Пастаўлены абеліскі на брацкай магіле савецкіх воінаў, што загінулі ў барацьбе супраць ворагаў Савецкай улады, на магіле 24 жыхароў Брэста, якія загінулі ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны, і на магіле савецкіх грамадзян, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 19411944 гадах[1].

Царква на могілках, пач. XX ст.

Да 1960-х гг. на могілках існавала драўляная Свята-Траецкая царква.

Закрыта для пахаванняў у 1969 годзе[1].

Помнік на месцы перапахавання прыкладна 1 000 забітых яўрэяў, вязняў Брэсцкага гета. Іх рэшткі былі знойдзены ў час будаўнічых работ на вул. Куйбышава

80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
  2. Гісторыя Трышынскіх могілак і канцэпцыя па яго ахове, кансервацыі і добраўпарадкаванню (17 сакавіка 2016). Праверана 28 красавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]