Трыялецкая культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каралі з Трыялеці; 2000-1500 г. да н.э.; золата, агат і карнеол. Грузінскі нацыянальны музей.

Трыялецкая культура — закаўказская (Грузія, Арменія) культура бронзавага веку (галоўным чынам першая палова 2 тыс. да н.э.). Яна паўстала пасля Куро-Аракскай культуры. Названа ў гонар аднайменнай вобласці.

Трыялецкія курганы, па словах акадэміка Піятроўскага, «данеслі да нас аблічча старажытнай культуры, поўнай своеасаблівасці і небывалай дагэтуль варварскай пышнасці»[1].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Залаты кубак трыялецкай культуры.

Культура адкрыта ў 1936—1940 і 1947 экспедыцыяй Дзяржаўнага музея Грузіі пад кіраўніцтвам Б. А. Куфціна[2].

Трыялецкая культура ўсталявана на падставе знаходкі найбагатых пахаванняў у групе вялікіх курганоў, у якіх былі багатыя пахаванні правадыроў (ямавыя, без'ямавыя, з «пахавальнымі заламі»). Вышыня курганоў дасягала 10-15 метраў, а дыяметр — каля 100 метраў.

У цэнтры аднаго кургана знаходзілася вялікая пахавальная зала, у якім былі рэшткі калясніцы, прытым вышыня некаторых залаў дасягала 6 метраў, а плошча — 150 кв. метраў[3].

Меркавана, пыл правадыроў змяшчаўся на калясніцы ў цэнтры кургана. Уздоўж сцен пахавальных залаў выяўлены буйныя гліняныя пасудзіны — глянцаваныя, з наразным і размаляваным арнаментам[2].

Вырабы з каштоўных металаў[правіць | правіць зыходнік]

Выяўлены высокамастацкія вырабы з каштоўных металаў, што сведчаць пра высокі ўзровень мясцовай ювелірнай вытворчасці і пра сувязі з краінамі Пярэдней і Малой Азіі[2], або пра сувязі з носьбітамі Майкопскай культуры, якая была значна старэй і знаходзілася ў непасрэднай блізкасці.

Знакамітымі сталі наступныя артэфакты: залаты кубак і срэбны кубак (упрыгожаны двума рэльефнымі фрызамі — на ніжнім намалявана чарада аленяў, на верхнім складаная рытуальная сцэна).

Перыядызацыя[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмік Лордкіпанідзэ адносіў Трыялецкую культуру да другой паловы III тысячагоддзя — першай палове II тысячагоддзя і дзяліў усе курганы на тры групы[1]:

  • Раннія (раннебронзавая эпоха)
  • Курганы квітнеючай пары развіцця (сярэдне-бронзавая эпоха)
  • Позныя (канец сярэдне-бронзавай эпохі)

Лічыцца, што гісторыя трыялецкай культуры мела ранні, бедэнскі храналагічны этап. Бедэнскія помнікі знаходзяцца ў Паўднёвай Грузіі. Але гіганцкія курганы тыпу Марткопі лічацца яшчэ ранейшымі.

Позны храналагічны этап завецца кіравакана-трыялецкім.

На тэрыторыі Заходняй Грузіі Трыялецкую культуру змяніла Калхідская культура.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Лордкипанидзе, С. 115
  2. 2,0 2,1 2,2 БСЭ.Триалети
  3. Бронзовый век

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гобиджешвили, Г.Ф. Бедени - культура ранних погребений. Тбилиси, 1980
  • Джапаридзе, О. М. Археологические раскопки в Триалети, Тбилиси. 1969
  • Джарапридзе О., Авалишвили, Г., Церетели А., Отчет работы Кахетской (Марткопской) археологической экспедиции за 1980 - 1981 гг. VIII, Тбилиси, 1986
  • Жоржикашвили, Л.Б., Гогадзе Э.М., Памятники Триалети эпохи ранней и средней бронзы Тбилиси, 1972
  • Куфтин, Б.А., Архелогические раскопки в Триалети, Тбилиси, 1941
  • Лордкипанидзе, Отар. Наследие древней Грузии. Тбилиси, "Мецниереба", 1989

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]