Трыяп (сын Геліяса)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Трыяп, сын Геліяса)
Jump to navigation Jump to search

Тры́яп (стар.-грэч.: Τρίωψ «трохвокі») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Адзін з сямі сыноў Геліяса і Роды (або Пасейдона і Канакі; або Лапіфа і Стылбы[2]). Паводле апавядання Дыядора, бегшы з Родаса пасля забойства брата, прыбыў на Херсанес Карыйскі і атрымаў ачышчэнне ад цара Мелісея. Трыяп адправіўся ў Карыю і авалодаў мысам, названым Трыёпіем. Заснаваў Трыёпій і заваяваў увесь Херсанес і частку Карыі[3]. Заснавальнік Кніда[4]. Затым адправіўся ў Фесалію, уступіў у саюз з сынамі Дэўкаліёна, выгнаў пеласгаў і атрымаў частку Датыйскай раўніны. Там высек свяшчэнны гай Дэметры, з-за чаго вымушаны быў пакінуць Фесалію[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.430-431
  2. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 61, 3
  3. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 57, 6
  4. Паўсаній. Апісанне Элады X 11, 1
  5. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 61, 1-2