Трыярыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рымскія даспехі трыярыяў

Трыя́рыі (ад лац. tres тры) — воіны цяжкай пяхоты ў Старажытным Рыме ў 5 — 2 ст. д. н. э.

Зброя — цяжкое кап'ё, меч. Засцерагальнае ўзбраенне — шлем, нажныя латы, шчыт.

Камплектаваліся дасведчанымі воінамі. Складалі 3-ю лінію баявога пастраення легіёна (адсюль назва), за гастатамі і прынцыпамі.

Уводзіліся ў бой у вырашальны момант дзеля нарошчвання сілы ўдару першых дзвюх ліній або дзеля стрымлівання варожага націску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]