Трыёдзь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трыёдзь посная кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы, 1646
Ікона «Уваскрэсенне Хрыстова» (Трыёдзь Кветная). XIX стагоддзе. Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст

Трыёдзь, Трыядыён (грэч.: Τριῴδιον, ад грэч.: τρεις тры і ωδή — песня) — богаслужэбная кніга праваслаўнай царквы, якая змяшчае трохпесенныя каноны (трыспеўцы), адкуль і паходзіць назва.

Трыёдзі пакрываюць круг рухомых свят года, даты якіх знаходзяцца ў залежнасці ад дня святкавання Вялікдня: ад падрыхтоўчых тыдняў да Вялікага посту (гэта значыць ад Нядзелі мытара і фарысея) да першай нядзелі пасля свята Святой Троіцы (гэта значыць да Нядзелі Усіх святых). Першыя два падрыхтоўчыя тыдні Трыёдзь выкарыстоўваецца толькі ў нядзельнай службе на Нядзелю мытара і фарысея і на Нядзелю блуднага сына, а пачынаючы са службы на суботу перад Нядзеляй Страшнага суда — штодня.

Першапачаткова Трыёдзь існаваў у выглядзе адзінага зборніка, а затым была падзелена на дзве часткі — Трыёдзь Посную і Трыёдзь Кветную.[1]

Калі Кветная Трыёдзь пачынаецца з Вялікдня, яе завуць «Пентыкастарыён» (Пяцідзесятніца), а нішчымны Трыёдзь завуць проста Трыёдзем.

Зноскі

  1. Богослужения цветной Триоди // Красовицкая М. С. Литургика
  2. А. А. Лукашевич Годовой подвижный богослужебный круг // Православная энциклопедия. Том XI. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — С. 669-672. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-017-Х

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Протоиерей Серафим Слободской. Закон Божий. — Ульяновск МЦ «Информсервис Лимитед», 1997. — 726 с ISBN 5-87225-014-2
  2. Протоиерей Г. Дьяченко. Полный Церковно-Славянский Словарь. — издательство «Отчий дом», 2000. — 1122 с ISBN 5-86809-048-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]