Трыумфальная арка (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Трыўмфальная арка (Магілёў))
Трыумфальная арка
Арка пасля адкрыцця (кастрычнік 2018)
Краіна
Месцазнаходжанне
Заказчык Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва[d]
Архітэктар Віталь Васілевіч Рагаўцоў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трыумфальная арка — збудаванне ў Магілёве, размешчанае ў заходняй частцы горада, у жылым раёне Казіміраўка, на разваротным кольцы вуліцы Грунвальдскай і Мінскай шашы.

Аўтар праекта — архітэктар «Магілёўграмадзянпраекта» Віталь Рагаўцоў, заказчык — «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва». Узвядзенне аркі было прымеркавана да 750-годдзя Магілёва, якое адзначалася ў 2017 г., і мусіла стаць завяршальным этапам рэканструкцыі Мінскай шашы. Праект планавалася рэалізаваць за кошт ахвяраванняў магілёўцаў, для чаго быў адкрыты рахунак па зборы сродкаў. Будаўніцтва пачалося ў ліпені 2017 г[1]. Але існуючых грошай не хапіла, і будаўніцтва замарозілі. Адкрыццё вырашылі прымеркаваць па часе да V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які быў запланаваны на кастрычнік 2018 года.

Будаўніцтва аркі

Незалежныя эксперты ў галіне архітэктуры раскрытыкавалі праект аркі «ў сілу яго эклектычнасці», актывісты звярталіся да кіраўніцтва горада з прапановай спыніць будаўніцтва «непатрэбнага аб’екта» і марнаванне сродкаў[2].

Пад канец мая 2018 г. мясцовыя арганізацыі па даручэнні старшыні гарвыканкама Уладзіміра Цумарава атрымалі ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёна лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу для будаўніцтва аркі[2].

9 кастрычніка 2018 года Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў ў прысутнасці чыноўнікаў, школьнікаў і ветэранаў урачыста адкрыў арку[3].

На арцы з абодвух бакоў змешчаны надпіс «Стваральнікам Магілёва ў гонар 750-годдзя горада», а таксама копіі двух ордэнаў — Айчыннай вайны і Леніна. Падысці да аркі немагчыма, паколькі адсутнічаюць пешаходныя пераходы[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]