Тры браты (Рыга)
| Славутасць | |
| Тры браты | |
|---|---|
| | |
| 56°57′01″ пн. ш. 24°06′15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
| Першая згадка | 1490 |
| Дата заснавання | XV стагоддзе[2] |
«Тры браты» (лат.: Trīs brāļi) — архітэктурны комплекс, размешчаны ў цэнтры Старой Рыгі на вуліцы Маза Пілс (Малая Замкавая). Тыповы ўзор архітэктуры сярэднявечнай Рыгі.
Апісанне і размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Дамы, якія ўтвараюць архітэктурны комплекс, размешчаны ў Старым горадзе насупраць будынка былога Карлава ліцэя. Гэтыя тры будынкі знаходзяцца па адрасах Маза Пілс, 17 («Белы брат»), 19 («Сярэдні брат») і 21 («Зялёны брат»). Жылая забудова гэтага квартала настолькі шчыльная, што кожны з дамоў уяўляе сабой працяг суседняга.
Перад найстарэйшым з «Трох братоў» ёсць невялікая пляцоўка з ганкам і каменнымі прыступкамі. На ганку размешчаны каменны паказальнік з выкаваным правам уласнасці, які служыў адрасам дома. «Сярэдні» і «Зялёны» «браты» пабудаваны пазней за «Белы», і перад імі ўжо няма пляцоўкі.
У комплексе «Тры браты» кожны з будынкаў паказвае розныя перыяды развіцця будаўніцтва жылых дамоў сярэднявечнай Рыгі. Цяпер тут знаходзяцца: Дзяржаўная інспекцыя па ахове помнікаў культуры, Саюз архітэктараў Латвіі, Латвійскі музей архітэктуры і рэдакцыя часопіса «Latvijas Architektūra» («Латышская архітэктура»).
«Белы брат»
[правіць | правіць зыходнік]Самы стары будынак комплексу («Белы брат») пабудаваны каля 1490 года. Будынак мае ступеністы франтон з гатычнымі нішамі, на фасадзе ёсць некаторыя дэталі стылю рэнесанс. Да гэтага часу захаваліся ўласцівыя для позняга Сярэднявечча рысы — каменныя лавы, якія стаяць паабапал ад уваходу ў будынак.
Па рэканструкцыі Андрыс Цаўнэ, вялікае жылое памяшканне ў ніжнім паверсе займала ўсю плошчу дома. Пасярод столі знаходзіліся люкі, якія праходзяць скрозь усе паддашкавыя паверхі. Дом ацяпляўся адкрытым агменем з дымаадводам, у вялікім ачагу гатавалі ежу. Асобны пакой прызначаўся для гаспадара дома, у вялікіх сенях працавалі і жылі падпарадкаваныя яму людзі.
«Сярэдні брат»
[правіць | правіць зыходнік]Дата пабудовы гэтага дома, які мае рысы галандскага маньерызму — 1646 год, пазначана на фасадзе будынка, рэстаўраванага па малюнку І. Х. Братка. Пры гэтым кожны з дамоў меў папярэднікаў. Спецыялісты-рэстаўратары налічваюць ад трох да пяці пакаленняў, якія папярэднічалі кожнаму з будынкаў.
На порціку з надпісам «Soli Deo Gloria» пазначана дата «1746».
«Зялёны брат»
[правіць | правіць зыходнік]«Зялёны брат» пабудаваны пазней за іншых, у канцы XVII стагоддзя. Першае пісьмовае сведчанне аб забудове ўчастка ўказвае 1718 год. Гаспадарамі дома былі рамеснікі, якія займалі першыя два паверхі пад майстэрні і выкарыстоўвалі для жылля верхні трэці паверх. У канцы XIX стагоддзя, пасля рэканструкцыі, будынак страціў арыгінальны выгляд. Выгляд будынка адноўлены падчас рэстаўрацыі Петэрыса Саўліціса (1955), якая вярнула будынку страчаны барочны шчыпец выгнутай формы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б Latvijas Vēstnesis — Latvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тры браты (Рыга)
