Тры вежы Сан-Марына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тры вежы Сан-Марына (італ.: Torri di San Marino) — сярэднявечныя будынкі на трох вяршынях гары Монтэ-Тытана.

Вежы-крэпасці з’яўляюцца сімвалам свабоды краіны,[1] яны выяўленыя на сцягу і гербе краіны, іх выява таксама чаканіцца на сан-марынскіх манетах еўра.[2][3]

Гуаіта — найстарэйшая вежа, пабудавана як турма ў XI стагоддзі. Другая вежа, Чэста, была пабудавана ў XIII стагоддзі, знаходзіцца ў найвышэйшым пункце Сан-Марына (750 м над узроўнем мора). У 1956 годзе ў вежы быў адкрыты музей старадаўняй зброі. Трэцяя вежа, Мантале, была пабудавана ў XIV стагоддзі. У адрозненне ад іншых, шырокі доступ наведвальнікаў у яе абмежаваны.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі