Тры капліцы на старых могілках

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тры капліцы на хрысціянскіх могілках Рагачова
Від на капліцы восенню

Тры капліцы на старых могілках у г. Рагачове Гомельскай вобласці.

Капліца На могілках. Пабудавана на мяжы 19 — 20 ст.

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана цэнтрычным чатырохгранным вежападобным збудаваннем, завершаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Да яго з усходняга боку далучана паўкруглая апсіда. Архітэктурны дэкор (прафіляваныя цягі, нішы, сухарыкі, гіркі) выкладзены лакальнай цэглай. Арачныя нішы, праёмы ўваходу і акон аздоблены какошнікамі. Унутры памяшканне перакрыта самкнутым скляпеннем.

Капліца На могілках. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы.

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кубападобным аб'ёмам са зрэзанымі гранямі, накрытым шатровым дахам з макаўкай. Грані прарэзаны арачнымі ўваходнымі і бакавымі аконнымі праёмамі.

Капліца На могілках. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. У паўзруйнаваным стане.

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана чатырохграннай вежападобнай пабудовай са зрэзанымі вугламі пад шатровым дахам (не захавалася). Грані прарэзаны арачнымі ўваходным і 2 аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор выкананы сродкамі мастацкай цаглянай муроўкі: прамавугольныя нішы, рэльефныя крыжы, зубчастыя фрызы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]