Тры сястры (п’еса)
Выгляд
Тры сястры | |
---|---|
руск.: Три сестры | |
![]() | |
Жанр | драма |
Аўтар | Антон Паўлавіч Чэхаў |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1900 |
Дата першай публікацыі | 1901 |
![]() |
«Тры сястры» (руск.: «Три сестры́») — п’еса ў чатырох дзеяннях А. П. Чэхава, напісаная ў 1900 годзе. Упершыню была апублікавана ў часопісе «Руская думка», № 2 за 1901 год; са зменамі і папраўкамі выйшла асобным выданнем у тым жа годзе ў выдавецтве А. Ф. Маркса.
Створаная на замову Маскоўскага Мастацкага тэатра і ўпершыню прадстаўленая 31 студзеня 1901 года, п’еса ўжо больш за сто гадоў не сыходзіць са сцэны як у Расіі, так і за мяжой.
На працягу XX стагоддзя да «Трох сёстраў» звярталіся рэжысёры, у ліку якіх Ул. Неміровіч-Данчанка і Георгій Таўстаногаў, Алег Яфрэмаў і Юрый Любімаў, Лоўрэнс Аліўе і Эрвін Аксер, кожны раз адкрываючы ў драме новыя думкі, сугучныя новай эпосе. Цікавасць да п’есы не слабее і ў XXI стагоддзі.