Тры таварышы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тры таварышы
ням.: Drei Kameraden
Выданне
Беларускае выданне рамана Э. М. Рэмарка «Тры таварышы».
Жанр war fiction[d]
Аўтар Эрых Марыя Рэмарк
Мова арыгінала нямецкая
Дата першай публікацыі снежань 1936
Выдавецтва Little, Brown and Company[d]
Месца публікацыі Германія
Носьбіт кніга
Папярэдні The Road Back[d]

«Тры тава́рышы» (ням.: Drei Kameraden) — раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыя Рэмарка.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Рэмарк з вялікай лірычнай сілай паказвае жыццё далёкіх ад палітыкі людзей — былых франтавікоў, якія спазналі горыч расчаравання. Нягледзячы на падкрэслена аб’ектыўны тон апавядання, аўтар сцвярджае, што ва ўсім гэтым вінаваты той грамадскі лад, які апустошыў і пазбавіў шчасця цэлае пакаленне нямецкага народа.

Праблематыка[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат філалагічных навук І. Лапін у сваёй прадмове да беларускага выдання рамана, якая мела назву «Раман-рэквіем», так адзначыў мастацкі свет кнігі:

" Прынцыпова пакідаючы ўбаку палітыку і філасофскія абагульненні, пісьменнік тым не менш сваімі кнігамі і героямі далучаўся да найбольш вострых канфліктаў эпохі. «Тры таварышы» прымушаюць задумацца не толькі над асабістымі, але і сацыяльнымі праблемамі: уплыў вайны на людскія душы, саслоўныя бар’еры, пасляваеннае гандлярства і хцівасць, агіднасць мяшчанскай маралі, зараджэнне фашызму. Без усякай сентыментальнасці пісьменнік стварае вобразы людзей з розных сацыяльных слаёў, не падманваючы сябе і чытачоў наконт слабасцей чалавечай прыроды. Э. М. Рэмарк то з болем, то са спагадай піша пра тых, у каго не ўдалося жыццё, то ён з’едліва кплівы і бязлітасны да такіх герояў. Так што перад намі шмат у чым знарок немудрагелісты, вельмі жыццёвы і пераважна сумны расказ аб чалавечай долі на зямлі. Але ж ёсць яшчэ дружба, таварыскасць, каханне, якія і выводзяць галоўных герояў рамана да глыбінна чалавечага, да надзеі. "

Беларускае выданне[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе мінскім выдавецтвам «Мастацкая літаратура» выдадзены раман Рэмарка «Тры таварышы» у перакладзе з нямецкай мовы Уладзіміра Папковіча. Пераклад зроблены з выдання Remarque E. M. Drei Kameraden: Roman. — Moskau: Verlag für fremdsprachige Literatur, 1960. Раман выдадзены тыражом 6 000 экземпляраў[1].

Зноскі

  1. Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы. Беларуская Палічка. Праверана 2 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]