ГЭС Тры цясніны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тры цясніны, электрастанцыя)
ГЭС Тры цясніны
Выява
Дзяржава Кітай
Статус дабудоўваецца
Рака Янцзы
Каскад Каскад ГЭС на Янцзы
Год пачатку будаўніцтва 1992
Гады ўводу першага і апошняга гідраагрэгатаў 2003—2008
Асноўныя характарыстыкі
Устаноўленая магутнасць, МВт 18 200 (праект — 22 400)
Тып ГЭС плацінная
Разліковы напор, м 80,6
Характарыстыкі абсталявання
Тып турбін радыяльна-восевыя
Выдатак праз турбіны, м³/сек 600—950
Магутнасць гідрагенератараў, МВт 26х700
Асноўныя збудаванні
Тып плаціны бетонная вадаскідная
Вышыня плаціны, м 185
Даўжыня плаціны, м 2309
Шлюз ёсць
АРУ 500 кВ
На карце
physical
ГЭС Тры цясніны
ГЭС Тры цясніны
Катэгорыя на Вікісховішчы

ГЭС Тры цясніны — дзеючая плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу горада Саньдупін у гарадской акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясніны з’яўляецца найбуйнейшай у свеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасці ў 21 тысяч МВт, але другой пасля ГЭС Ітайпу ў дачыненні да выпрацоўкі электраэнергіі ў год.

Будаўніцтва цела плаціны было завершана ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова запланаваныя кампаненты праекта былі завершаны 30 кастрычніка 2008 года, калі 26-я турбіна пачала камерцыйную эксплуатацыю. Кожная турбіна мае магутнасць у 700 МВт[1].

Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынерны, сацыяльны і эканамічных поспех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваннем па выкіданню парніковых газаў. Тым не менш, будаўніцтва плаціны патрабавала знішчэння некаторых археалагічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалагічныя змен, у тым ліку павышэння рызыкі апоўзняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, так і за мяжой[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «三峡工程左右岸电站26台机组全部投入商业运行» Архівавана 9 лютага 2009.. China Three Gorges Project Corporation.
  2. «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.
  3. «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.
  4. «China’s Three Gorges Dam Under Fire» Архівавана 13 кастрычніка 2007.. Time.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]