Трэвіс Фімел
| Трэвіс Фімел | |
|---|---|
| англ.: Travis Fimmel | |
| | |
| Род дзейнасці | акцёр, кінаакцёр, мадэль, тэлеакцёр |
| Дата нараджэння | 15 ліпеня 1979 (47 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
Трэвіс Фімел (англ.: Travis Fimmel; нар. 15 ліпеня 1979, Эчука, Вікторыя, Аўстралія) — аўстралійскі акцёр і мадэль, найбольш вядомы па роляй Рагнара Лодбрака ў серыяле «Вікінгі», Маркуса ў «Выхаваныя ваўкамі» і Дэзманда Харта ў «Дзюна: Прароцтва».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2000-х быў мужчынскай мадэллю Calvin Klein, папулярных брэндаў ніжняй бялізны і тварам рэкламнай кампаніі мужчынскага водару Crave[2]. З’яўляўся на вокладках часопісаў Esquire, Rogue, Empire, At Large, Good Weekend, Numéro Homme і TV Guide.
У 2002 годзе амерыканскі часопіс People уключыў яго ў спіс самых сексуальных халасцякоў свету[3].
Прыкметную акцёрскую кар’еру пачаў з серыяла «Тарзан» (2003), дзе сам выконваў большасць трукаў[4].
Найбольшую вядомасць яму прынесла роля Рагнара Лодбрака ў серыяле «Вікінгі», а таксама Андуіна Лотара ў прыгодніцкім фільме-фэнтэзі «Варкрафт»[5][6].
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | Тарзан | Tarzan | Джон Клейтан | |
| ф | Сёрфер | Surfer, Dude | Джоні Доран | |
| ф | Звер | The Beast | Эліс Даў | |
| ф | Эксперымент | The Experiment | Хелвег | |
| 2013—2017 | с | Вікінгі | Vikings | Рагнар Ладброк |
| ф | Варкрафт | Warcraft | Андуін Лотар | |
| ф | Абрабаванне прэзідэнта | Finding Steve McQueen | Гары Барбер | |
| ф | Выхаваныя ваўкамі | Raised by Wolves | Маркус | |
| ф | Зона 414 | Zone 414 | Марлан | |
| ф | Чорны снег | Black Snow | Джэймс Кормак | |
| ф | Уцякач | Kandahar | Роман Чалмерс | |
| ф | Хлопчык паглынае сусвет | Boy Swallows Universe | Лайл Орлік | |
| ф | Дзюна: Прароцтва | Dune: Prophecy | Десманд Харт | |
| ф | Раст | Rust | Фентан Лэнг |
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Не жанаты. Сярод захапленняў — аўстралійскі футболам, рыбалкай, кемпінг, верхавая язда, сёрфінг, язда на матацыкле[7][8].
Пасля заканчэння акцёрскай кар’еры ў Галівудзе плануе вярнуцца да фермерскага жыцця ў Аўстраліі[9].
У 2022 годзе заснаваў уласны брэнд піва Travla[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Travis Fimmel Calvin Klein. Who. Праверана 30 мая 2025.
- ↑ People magazine, 24 June 2002
- ↑ Travis Fimmel Previews History's 'Vikings' (англ.). HuffPost (2 сакавіка 2013). Праверана 30 мая 2025.
- ↑ Kroll, Justin. ‘Vikings’ Actor Travis Fimmel Game for Legendary’s ‘Warcraft’ (EXCLUSIVE) (англ.). Variety (26 кастрычніка 2013). Праверана 30 мая 2025.
- ↑ Travis Fimmel - Biography (англ.). HELLO! (8 кастрычніка 2009). Праверана 30 мая 2025.
- ↑ TAI, ELIZABETH. The Star eCentral: Partners in crime drama (англ.). ecentral.my. Праверана 30 мая 2025.
- ↑ Travis Fimmel (англ.). www.travisfimmel.com. Праверана 30 мая 2025.
- ↑ 'Vikings' star Travis Fimmel says it's his 'dream' to return home to Australia (англ.). 7NEWS (16 верасня 2020). Праверана 30 мая 2025.
- ↑ New beer Travla a huge hit with locals (англ.). Riverine Herald (1 лістапада 2022). Праверана 30 мая 2025.