Трэйсі Шэвалье
| Трэйсі Шэвалье | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, раманіст, сцэнарыст, літаратурны рэдактар |
| Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1962[1][2] (63 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | tchevalier.com (англ.) |
Трэйсі Шэвалье (англ.: Tracy Chevalier, нар. 19 кастрычніка 1962; Вашынгтон (акруга Калумбія)) — амерыкана-брытанская пісьменніца, аўтар папулярных гістарычных раманаў. Жыве ў Лондане з мужам і сынам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шэвалье вырасла ў Вашынгтоне і атрымала адукацыю ў добрай (6-ая ў штаце і 151-ая ў краіне) дзяржаўнай сярэдняй школе горада Бетэсда ў штаце Мэрыленд (Bethesda-Chevy Chase High School), скончыла яе ў 1980 г. Пасля атрымання ступені бакалаўра мастацтваў у каледжы Аберліна ў штаце Агая ў 1984 г., яна пераязджае ў Англію, дзе на працягу некалькіх гадоў працуе ў выдавецкай справе — памочнікам рэдактара мастацтвазнаўчай энцыклапедыі выдавецтва «Мак-Мілан» Macmillan’s Dictionary of Art, а затым адным St. James Press.
У 1993 г. яна паступіла на гадавы курс літаратурнага майстэрства Універсітэта Усходняй Англіі (англ.: University of East Anglia), дзе яе выкладчыкамі былі пісьменнікі Малколм Брэдберы і Роўз Трэймэйн.
Кар’ера Трэйсі Шэвалье пачалася з кнігі «Дзева ў блакітным» (The Virgin Blue), але вядомасць прынёс раман «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай», сюжэт якога заснаваны на гісторыі стварэння аднайменнага знакамітага палатна нідэрландскага мастака Яна Вермеера. Экранізацыя гэтай кнігі тройчы намінавалася на «Оскар» у 2004. У рамане «Згараючы ярка», апублікаваным у сакавіку 2007, гаворка ідзе пра двух дзяцей, якія жывуць па суседстве з Уільямам Блэйкам у Лондане ў 1792 годзе. Кніга пісьменніцы «Выдатныя стварэнні» распавядае пра палеантолаг-аматара Мэры Энінг, якая жыла ў Англіі ў XIX стагоддзі.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Tracy Chevalier // Babelio — 2007.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121877728 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ https://www.tchevalier.com/about-me