Трэска (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трэска
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Tresco - aerial photo6 edit.jpg
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча2,97 км²
Насельніцтва180 чал. (2001)
Шчыльнасць насельніцтва60,61 чал./км²
Размяшчэнне
49°55′25″ пн. ш. 6°17′50″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Сілі
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Трэска (востраў) (Вялікабрытанія)
Трэска
Трэска
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Трэска (англ.: Tresco, корнск.: Enys Skaw) — другі па велічыні востраў у архіпелагу Сілі. Агульная плошча — 2,97 км².

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Трэска славіцца разнастайнымі пейзажамі. Паўночная частка пакрыта гранітнымі скаламі і ўзгоркамі. На поўдні вылучаецца раўніна, значную частку ўзбярэжжа займае пляж.

Мясцовыя насельнікі вырошчваюць субтрапічныя расліны. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі і ластаногімі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэска быў населены ў жалезным веке. У эпоху сярэднявечча яго аблюбавалі хрысціяне-пустэльнікі. У XII - XV стст. ён належыў Тавістокскаму абацтву.

У XVII ст. востраў выкарыстоўваўся як база для раялістаў і прыхільнікаў Олівера Кромвеля.

У XIX - XX стст. арандаваўся сям'ёю Смітаў, якія таксама распараджаліся іншымі астравамі Сілі. Нашчадкі арандатараў жывуць на Трэска і ў нашы дні.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Замак караля Карла - умацаванне XVI ст. Быў пабудаваны для абароны Сілі ад піратаў. Меў 2 гарматы. У XVII ст. быў часткова адноўлены, але потым пакінуты. У нашы дні захаваліся толькі рэшткі пабудоў.
Замак караля Карла
Замак Кромвеля
  • Батанічны сад Эбі быў заснаваны яшчэ ў перыяд панавання каталіцкіх манахаў. Дзякуючы гэтаму Трэска атрымаў сваю назву - Trescau або Iniscaw ("старыя дрэвы"). У нашы дні у батанічным садзе вырошчваюць субтрапічныя культуры, дрэвы і кветкі з Амерыкі, Аўстраліі, Новай Зеландыі і г.д.
Батанічны сад
  • Англіканскі касцёл Святога Мікалая, пабудаваны ў XIX ст. у неараманскім стылі на месцы старажытнага каталіцкага кляштара.
Касцёл

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя галіны эканомікі — вырошчванне кветак і турызм. На Трэска не выкарыстоўваецца аўтамабільны транспарт. Сувязь з іншымі астравамі падтрымліваецца з дапамогай верталётаў і лодак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]