Трэфы

Трэ́фы[1][2][3][4] (адз. л. трэ́фа) — картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку[1][2][3].
Назва і паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская назва «трэфы» паходзіць ад французскага trèfle («трыліснік», «канюшына»). Слова трапіла ў беларускую мову праз рускую (треф), куды, верагодна, пранікла праз пасярэдніцтва нямецкай (Treff)[4]. Французская назва, у сваю чаргу, узыходзіць да старажытнагрэчаскага τρίφυλλον («канюшына»)[4].
Сімвал масці ўяўляе сабой стылізаваны ліст канюшыны. Ён быў запазычаны з масці жалуды ў нямецкай калодзе ў XV стагоддзі, калі была створана французская сістэма масцей.
Беларускімі слоўнікамі таксама фіксуюцца назвы жалуды́[5], жолудзі[6], жалу́дка[7], жалудо́вая масць[8], жлудзь[9], жлудовая масць[10], жлу́дка[11], што паказвае на сувязь з нямецкім правобразам, а таксама хрэ́сты[12][13], хрэсці[14][15][16] — з-за падабенства сімвала з крыжам.
Аналагі ў іншых калодах
[правіць | правіць зыходнік]- У нямецкай калодзе і швейцарскай калодзе: жалуды (ням.: Eichel).
- У італа-іспанскай калодзе: паліцы (італ.: Bastoni).
- У картах Таро: жэзлы.
Коды сімвала
[правіць | правіць зыходнік]- Unicode —
U+2663іU+2667
- ♣ ♧
- HTML —
♣(або♣) і♧
- ♣ ♧
Прыклады карт
[правіць | правіць зыходнік]- 2
- 3
- 4
- 5
- 6
- 7
- 8
- 9
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 трэ́фы // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Беларусь, 2022. — Т. 2: Н — Я. — 483 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-1548-5.
- 1 2 трэ́фы // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
- 1 2 трэ́фы // Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. (бел.) / А. М. Булыка. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — Т. 2: М ― Я. — 734 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0153-2.
- 1 2 3 Трэ́фы // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
- ↑ ТРЕФ // Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік / В. Ластоўскі; Выд-ва М-ва Беларус. спраў у Літве. — Коўна: Друк. А. Бака, 1924. — С. 711. — 832 с.
- ↑ жёлудзи // Словарь бѣлорусскаго нарѣчія / составленный И. И. Носовичемъ ; Изданіе Отдѣленія Русскаго языка и словесности Императорской Академіи Наукъ. — Санктпетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1870. — С. 154. — 756 с.
- ↑ желудка // Словарь бѣлорусскаго нарѣчія / составленный И. И. Носовичемъ ; Изданіе Отдѣленія Русскаго языка и словесности Императорской Академіи Наукъ. — Санктпетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1870. — С. 154. — 756 с.
- ↑ желудный // Словарь бѣлорусскаго нарѣчія / составленный И. И. Носовичемъ ; Изданіе Отдѣленія Русскаго языка и словесности Императорской Академіи Наукъ. — Санктпетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1870. — С. 154. — 756 с.
- ↑ жлудзь // Словарь бѣлорусскаго нарѣчія / составленный И. И. Носовичемъ ; Изданіе Отдѣленія Русскаго языка и словесности Императорской Академіи Наукъ. — Санктпетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1870. — С. 157. — 756 с.
- ↑ жлудовы жлудны, жлудовы // Словарь бѣлорусскаго нарѣчія / составленный И. И. Носовичемъ ; Изданіе Отдѣленія Русскаго языка и словесности Императорской Академіи Наукъ. — Санктпетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1870. — С. 157. — 756 с.
- ↑ жлу́дка // Словарь бѣлорусскаго нарѣчія / составленный И. И. Носовичемъ ; Изданіе Отдѣленія Русскаго языка и словесности Императорской Академіи Наукъ. — Санктпетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наукъ, 1870. — С. 157. — 756 с.
- ↑ хрэсты // Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь = Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік = Byelorussian-Russian (Greatlitvan-russian) dictionary / Я. Станкевіч. — Нью-Ёрк: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, 1989. — С. 280. — 1305 с.
- ↑ хрэ́сты // Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны / улажыў [і аўтар прадмовы] М. В. Шатэрнік ; пад рэд. М. Я. Байкова і Б. І. Эпімаха-Шыпілы ; Беларуская акадэмія навук, Аддзел гуманітарных навук, Камісія для ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы. — Менск: Выданне Беларускай акадэміі навук, 1929. — С. 296. — 317 с. — 2 000 экз.
- ↑ хрэсьці // Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь = Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік = Byelorussian-Russian (Greatlitvan-russian) dictionary / Я. Станкевіч. — Нью-Ёрк: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, 1989. — С. 280. — 1305 с.
- ↑ Крести // Смоленский областной словарь / В. Н. Добровольский. — Смоленск: Типография П. А. Силина, 1914. — С. 358. — 1022 с.
- ↑ ХРЭСЬЦІ // Віцебскі краёвы слоўнік = Provincial Dictionary of Vitebsk : (матэрыялы) / М. І. Каспяровіч ; пад рэд. М. Я. Байкова і Б. І. Эпімаха-Шыпілы ; Інстытут беларускай культуры, Камісія для ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы, Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск: выданне Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства і выдавецтва «Заря Запада», 1927. — С. 332. — 371 с. — 1 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трэфы