Трэцяе пасланне да карынфян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трэцяе пасланне святога апостала Паўла да карынфян - апакрыфічнае пасланне, адрасаванае братам, якія жывуць у суполцы грэцкага горада Карынф. Аўтарам, магчыма, з'яўляецца вышэйзгаданы апостал, аднак пацвярджэнняў гэтаму няма. Пасланне складаецца з сарака вершаў і выдаецца ў старой арфаграфіі, калі замест «Ісус» там пішацца: «Иесус». Тэкст паслання змяшчае настаўленне братам і па характары нагадвае кананічныя пасланні. Царквой гэтая кніга не прызнаецца і ў богаслужэнні не выкарыстоўваецца. Улічваючы тое, што тэхнічна пасланні 1 і 2 павінны быць на 2 і 3 месцах, (бо Павел на самай справе напісаў ліст у Карынф перад першым пасланнем, як відаць з 1-ы да карынфян 5:9) то трэцяе пасланне, адпаведна, павінна быць чацвёртым. Аднак,некаторыя лічаць, што Павел спасылаецца на папярэдні раздзел паслання, а таму ніякай розніцы ў нумарацыі вышэйзгаданых тэкстаў не павінна існаваць. Трэцяе пасланне да Карынфян і Запаветы дванаццаці патрыярхаў некалі лічыліся часткай армянскай праваслаўнай Бібліі, але ў сучасных выданнях больш не друкуюцца.